«Зима 2025»

Вандроўка па родным краі

Мерапрыемства, прысвечанае правядзенню тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Олимпиады: Викторина "Родная речь моя, я так горжусь тобой" 1 - 11 классы

Содержимое разработки

Віктарына

Вандроўка па родным краі”

для вучняў 7-9 класаў, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы



У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Вядучы паказвае, што каманды выпраўляюцца ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змогуць павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі.


Вядучы. Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка...


Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбылася і сённяшняя віктарына. Таму першыя заданні прысвечаны беларускай мове.


“ЗАКОНЧЫ ПРЫКАЗКУ”


Вядучы. Звернемся да залатога фонду нашай мовы, да тых адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Гэта прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, якія робяць нашы выказванні больш яркімі, каларытнымі, “смачнымі”. Мы выкарыстоўваем іх у маўленні, аднак ці заўсёды правільна і дарэчы? Высветлім, што вы ведаеце пра гэтае моўнае багацце.



Ваўкоў баяцца ... ( у лес не хадзіць).

У чужым воку саломку бачым... (у сваім бервяна не заўважаем).

Хто апарыцца на малацэ... ( той і на ваду дзьмухае).

Было б балота... ( а чэрці знойдуцца).

Век жыві... ( век вучыся).

Гром не грымне... ( мужык не перахрысціцца).

Гультай за работу... ( мазоль за руку).

Каб ведаў, дзе ўпадзеш... (то саломкі падаслаў бы).

З ваўкамі жыць... ( па-воўчы выць).

Бадлівай карове... ( бог рог не дае).

Ведае кошка... (чыё сала з’ела).

Добрая слава на палічцы ляжыць... (а дрэнная па дарожцы бяжыць).





“ШТО АДКУЛЬ ПАЙШЛО”


Вядучы. Фразеалагізмы ўзніклі і ўзнікаюць па-рознаму. Часта здаралася так, што ў выніку нейкай падзеі або на аснове міфа ці літаратурнага твора ствараўся выраз, які потым замацоўваўся і ўжываўся наступнымі пакаленнямі. Вам неабходна вызначыць фразеалагізмы, якія ўзніклі з прычыны згаданых падзей. За правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы.


1) Аднойчы, паводле старажытнагрэцкага міфа, цар Крыта Мінас наклаў на Афіны пакаранне за забойства свайго сына: кожныя 9 гадоў афіняне павінны былі дасылаць па 7 хлопцаў і дзяўчат на Крыт, дзе іх з’ядаў пачварны Мінатаўр, які жыў лабірынце, з якога немагчыма было знайсці выйсце. Афінскі герой Тэсей вызваліў свой край ад гэтай бяды. Але ён не змог бы перамагчы Мінатаўра без дапамогі дачкі Мінаса. Яна дала яму меч і клубок нітак, які вывеў яго з лабірынта. А з гэтага міфа нарадзіўся фразеалагізм. Які? ( Нітка Арыядны )

2) Як вы ведаеце з гісторыі, у ноч на 24 жніўня 1572 г. у Парыжы адбылося масавае знішчэнне гугенотаў-пратэстантаў каталікамі. Гэтая разня працягвалася некалькі дзён і прынесла безліч ахвяр. А пачалася яна перад днём аднаго святога, імя якога ўвайшло ў склад устойлівага спалучэння, што ўзнікла на аснове той гістарычнай падзеі. Назавіце гэты фразеалагізм. ( Варфаламееўская ноч )

3) Наступны ўстойлівы выраз паходзіць з кельцкіх легендаў пра караля Артура. Паводле падання, для таго, каб усе рыцары адчувалі сябе ў караля роўнымі, яны сядзелі не за прамакутным сталом, а за сталом іншай формы. Якому фразеалагізму дала пачатак гэтая легенда? ( Круглы стол )

4) Калісьці існаваў адзін старажытнаяўрэйскі абрад: раз на год на казла сімвалічна перакладалі грахі ўсяго народа, пасля чаго жывёліну праганялі ў пустэльню. Які выраз ўзнік на аснове гэтага звычаю. ( Казёл адпушчэння )

5) Гэты фразеалагізм з'явіўся пасля выхаду ў свет аднайменнага рамана Фенімора Купера пра трагічныя падзеі каланізацыі Паўночнай Амерыкі і пра апошняга прадстаўніка аднаго з індзейскіх плямёнаў, вынішчанага еўрапейскімі захопнікамі. ( Апошні з магіканаў )

6) Устойлівыя моўныя адзінкі ствараліся і беларускімі пісьменнікамі. Назавіце выраз, пайшоў з п’есы Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім” і абазначае нахабніка, няўдзячнага чалавека. ( Свінтус грандыёзус )


Вядучы. Амаль усе згаданыя выразы, як і шэраг іншых, належаць да міжнародных: яны захоўваюць у розных мовах такую самую вобразнасць, значэнне, граматычную структуру, стылістычную афарбоўку і адрозніваюцца толькі гучаннем, кампанентавым складам, а ў роднасных мовах блізкія па гучанні. Напрыклад: на рускай мове ариаднина нить, а на украінскай мове —аріаднина нитка.


“ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ”


Вядучы. Знайдзіце ў шэрагу фразеалагізмаў “лішні” і патлумачце, чым ён адрозніваецца ад астатніх. За кожны правільны адказ атрымаеце 2 балы.


  1. Ружовыя акуляры, залатая жыла, закідаць шапкамі (суадносіцца з дзеясловам, астатнія — з назоўнікам), жаўтаротае птушаня;

  2. варона загуменная, альма-матэр (запазычаны, астатнія — спрадвечна беларускія), костка ў горле, цыганскае сонца;

  3. воўчае лыка, зязюльчыны слёзы, курыная слепата, божая кароўка (абазначае насякомае, астатнія — расліны).


АПРАНІ ЛЯЛЬКУ


Вядучы. Цяпер звернемся да іншых бакоў народнай культуры. З дзяцінства ўсе мы ведаем гульню “Апрані ляльку”. Уявім сабе гэту ляльку і паспрабуем апрануць яе. На картках — назвы розных відаў беларускага народнага адзення і абутку: мужчынскага і жаночага. Але між імі схаваліся словы-самазванцы. Вам трэба выбраць усе віды адзення. Будзьце пільныя: не апраніце вашу ляльку ў нешта недарэчнае. За кожнага “злоўленага самазванца” каманда пазбаўляецца 1 бала.


Панёва, світка, пас, саян, бурнос, выжал, жупан, вапняк, андарак, бурдзюк, каптур, гэбель, сурдут, нагавіцы, адрына, убрус, пасталы, магерка, вёрстка, кабат, боты, абрус, намітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля. (Вылучаныя — не адзенне)


НАКАРМІ ЛЯЛЬКУ


Вядучы. Лялька апранутая. Трэба накарміць яе. Умовы тыя самыя. На картках — назвы беларускіх народных страў і словы-самазванцы.


Жур, пячыста, мачанка, конаўка, верашчака, хрусты, пячурка, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жвір, узвар, збінец, палукашак. (Вылучаныя — не стравы)

ХТО ЁСЦЬ ХТО?”


Вядучы. Культура не ствараецца сама па сабе, культуру ствараюць людзі. Наколькі добра вы ведаеце знакамітых людзей, якімі ганарыцца Беларусь? Вы трымалі карткі з пераблытанымі звесткамі. За 2 хвіліны вам трэба прывесці іх у парадак. За правільны адказ — 1 бал.


1) Янка Купала, 2) Францыск Скарына, 3) Ігнат Буйніцкі, 4) Мікола Ермаловіч, 5) Стафанія Станюта, 6) Эмілія Плятэр, 7) Ігнат Дамейка, 8) Лявон Вольскі, 9) Браніслаў Тарашкевіч, 10) Яўхім Карскі, 11) Барбара Радзівіл, 12) Вацлаў Ластоўскі, 13) Вітаўт.


а) вычоны, геолаг; б) прарок беларускай нацыі; в) актрыса; г) стваральнік беларускай граматыкі; д) першадрукар; е) гісторык; ё) удзельніца паўстання 1830-1831 гг.; ж) стваральнік нацыянальнага тэатра; з) гісторык, пісьменнік, палятычны дзеяч; і) удзельнік рог-гурта NRM; к) вялікі князь; л) лінгвіст; м) жонка караля Жыгімонта Аўгуста.

Адказы 1б, 2д, 3ж, 4е, 5в, 6ё, 7а, 8і, 9г, 10л, 11м, 12з, 13к.


“7 ПАДКАЗАК”


Вядучы згадвае некалькі выбітных асобаў Беларусі і дае па 7 падказак. Хто адгадае з 1-ай падказкі, атрымае 7 балаў, з 2-й – 6 балаў і г. д.


1-я асоба.

  1. Слынны беларускі паэт.

  2. Яго бацька быў вядомым фалькларыстам і этнографам.

  3. Большую частку жыцця ён пражыў не ў Беларусі, але самастойна вывучыў беларускую мову і пісаў на ёй вершы.

  4. У раннім дзяцінстве жыў у Гародні.

  5. Пісаў вершы класічных формаў, чым узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень.

  6. Памёр на 26 годзе жыцця ў Ялце.

  7. Аўтар зборніка “Вянок”.

Адказ: Максім Багдановіч.


2-я асоба.

  1. Жыў у 12 стагоддзі.

  2. Сын вельмі багатых бацькоў.

  3. Быў манахам і займаўся літаратурнай дзейнасцю.

  4. Праведнае жыццё зрабіла яго настолькі паважаным, што людзі прасілі яго стаць епіскапам.

  5. Быў цудоўным прамоўцам.

  6. Нашы продкі называлі яго Златавустам.

  7. Нарадзіўся ў Тураве.

Адказ: Кірыла Тураўскі.


3-я асоба.

  1. Полацкая князёўна надзвычайнай прыгажосці.

  2. Яе бацька першы вядомы нам полацкі князь.

  3. У канцы жыцця пайшла ў манастыр.

  4. Яе другое імя Гарыслава.

  5. Праз яе сына Ізяслава была адноўлена дынастыя полацкіх князёў.

  6. Яе праўнук – Усяслаў Чарадзей.

  7. Князь Уладзімір прымусіў яе выйсці за сябе замуж пасля таго як захапіў Полацк і забіў яе бацькоў і братоў.

Адказ: Рагнеда.


4-я асоба.

  1. Полацкая князёўна.

  2. Унучка Усяслава Чарадзея.

  3. У 12 гадоў пастрыглася ў манашкі.

  4. Настаўніца, асветніца, перапісчыца.

  5. Мецэнатка, фундатарка Спаскага сабора.

  6. Адна з першых жанчын на ўсходнеславянскіх землях, якая была абвешчана святой .

  7. Нябесная заступніца Беларусі.

Адказ: Еўфрасіння Полацкая.


“ШТО, ДЗЕ, КАЛІ ?”


Вядучы. Усе вы чулі пра род беларускіх магнатаў – Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. А як ва ўсіх багатых і магутных, у іх былі свае дзівацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабіў гэты багаты чалавек, каб задаволіць сваю прыхамасць?

Адказ: засыпаў дарогу соллю.

Вядучы. Адзін вядомы беларускі паэт на пачатку сваёй дзейнасці падпісваў свае вершы псеўданімам А. Грані, каб падкрэсліць мужны, цвёрды дух сваёй паэзіі. А мы яго ведаем пад іншым псеўданімам, які таксама сімвалізуе цвёрдасць і нязломнасць. Хто гэта?

Адказ: Максім Танк.

Вядучы. Аднойчы Ягайла зняволіў Вітаўта ў Крэўскім замку ( як сцвярджаюць некаторыя гісторыкі, з намерам забіць яго) і загадаў моцна пільнаваць. Аднак Вітаўт уцёк. Яму дапамагала яго жонка Ганна, якая кожны вечар з прыслугай прыходзіла да мужа. Якім чынам Вітаўту ўдалося збегчы, ды яшчэ так, што вартаўнікі толькі праз некалькі гадзін заўважылі, што князя і след прастыў?

Адказ: Вітаўт пераапрануўся ў адзенне прыслугі, а тая засталася замест яго ў крэпасці.


За кожны правільны адказ – па 3 балы.

Журы падлічвае балы і абвяшчае каманду пераможцаў.


________________________________________________________________________


Тлумачальны слоўнік да віктарыны


ЗАДАННЕ № 4


Абліваха – галалёд, зімовы дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах.

Абрус – кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.

Адрына – халодная будыніна для захоўвання кармоў, інвентару.

Андарак – саматканая паласатая або ў клетку спадніца.

Боты – скураны абутак з высокімі халявамі.

Бурдзюк – мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна, кумысу.

Бурнос – даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна.

Вапняк – асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну.

Вёрстка – размяшчэнне друкарскага набору па старонках.

Выжал – гончы сабака.

Гэбель – сталярскі інструмент для стругання дрэва.

Жлукта – выдзеўбаная з драўлянай калоды пасудзіна для запарвання бялізны.

Жупан – верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна.

Кабат – верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з цёмнага валенага сукна або футра; безрукаўка.

Каптур – дзіцячы або жаночы вязаны галаўны ўбор, які завязваецца пад падбароддзем.

Кашуля – адзенне з лёгкай тканіны на верхнюю частку цела.

Магерка – мужчынскі галаўны ўбор, які меў выгляд каўпака ці ўсечанага конуса.

Нагавіцы – споднікі, кальсоны.

Намітка – доўгі вузкі кусок кужэльнага палатна, звычайна з каймой або вышыўкай; галаўны ўбор замужніх жанчын.

Панёва – даўняе жаночае паясное адзенне (спадніца, сшытая з 2 ці 3, 4 полак).

Пас – тое, што і пояс.

Пасталы – скураны абутак накшталт лапцей.

Саян – спадніца з прышыўным ліфам-гарсэтам.

Світка – доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна.

Сурдут – мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая аблягае цесна цела.

Убрус – жаночы галаўны ўбор, які надзявалі замужнія жанчыны паверх чапца.

Фартух – жаночая адзежа, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу.

ЗАДАННЕ № 5


Верашчака – рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.

Жвір – асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужываецца ў будаўнічых работах.

Жур – негусты аўсяны кісель.

Жырандоль – фігурны падсвечнік для некалькіх свечак.

Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі.

Калдуны – клёцкі, начыненыя мясам або іншым фаршам.

Конаўка – металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

Ламанцы – даўняя мучная страва.

Лядоўня – склеп для захоўвання прадуктаў.

Мачанка – страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.

Мачыльня – месца, дзе мочаць лён, каноплі.

Мянташка – наждачная лапатка, якой востраць косы.

Наліснікітонкія бліны з пшанічнай мукі.

Палукашак – плецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза,сані.

Панцак – круглыя ячныя крупы, а таксама суп з гэтых крупаў.

Пячурка – невялікая ніша ў сцяне печы.

Пячыста – усякае смажанае мяса.

Узвар – адвар з ягадаў, траў.

Хрусты – мучны выраб з пшанічнай мукі, малака, яек, масла, цукру.








Д А Т А К (Карткі)



ЗАДАННЕ № 3


“ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ”


  1. Ружовыя акуляры, залатая жыла, закідаць шапкамі, жаўтаротае птушаня;

  2. варона загуменная, альма-матэр, костка ў горле, цыганскае сонца;

  3. воўчае лыка, зязюльчыны слёзы, курыная слепата, божая кароўка.



ЗАДАННЕ № 4


АПРАНІ ЛЯЛЬКУ


Панёва, світка, пас, саян, бурнос, выжал, жупан, вапняк, андарак, бурдзюк, каптур, гэбель, сурдут, нагавіцы, адрына, убрус, пасталы, магерка, вёрстка, кабат, боты, абрус, намітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля.



ЗАДАННЕ № 5


НАКАРМІ ЛЯЛЬКУ


Жур, пячыста, мачанка, конаўка, верашчака, хрусты, пячурка, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жвір, узвар, збінец, палукашак.






ЗАДАННЕ № 6


“ХТО ЁСЦЬ ХТО?”


Вы трымалі карткі з пераблытанымі звесткамі. За 2 хвіліны вам трэба прывесці іх у парадак. За правільны адказ — 1 бал.


1) Янка Купала, 2) Францыск Скарына, 3) Ігнат Буйніцкі, 4) Мікола Ермаловіч, 5) Стафанія Станюта, 6) Эмілія Плятэр, 7) Ігнат Дамейка, 8) Лявон Вольскі, 9) Браніслаў Тарашкевіч, 10) Яўхім Карскі, 11) Барбара Радзівіл, 12) Вацлаў Ластоўскі, 13) Вітаўт.


а) вычоны, геолаг; б) прарок беларускай нацыі; в) актрыса; г) стваральнік беларускай граматыкі; д) першадрукар; е) гісторык; ё) удзельніца паўстання 1830-1831 гг.; ж) стваральнік нацыянальнага тэатра; з) гісторык, пісьменнік, палятычны дзеяч; і) удзельнік рог-гурта NRM; к) вялікі князь; л) лінгвіст; м) жонка караля Жыгімонта Аўгуста.



Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее