Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай”
Мэты і задачы: - абагульніць і сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме;
замацаваць навык правільнай пастаноўкі знакоў прыпынку ў сказах з простай і ўскоснай мовай;
удасканальваць здольнасць будаваць канструкцыі з цытатамі ў адпаведнасці з задачамі выказвання;
працягваць работу па фарміраванні ўмення тлумачыць лексічнае значэнне слоў;
спрыяць выхаванню ў вучняў павагі і любові да роднай зямлі, роднага слова.
Мэты на мове вучняў: сёння я замацую веды па тэме “Чужая мова”; папрактыкуюся ў правільнай пастаноўцы знакаў прыпынку; пагавару пра родную мову, радзіму; выканаю тэст
Эпіграф:
Любіце сваю зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна. У.Караткевіч | Мова – жывая істота. Яна жыве, а не існуе. Адным словам можна вельмі шмат выказаць або тым жа словам нічога не сказаць. Кузьма Чорны) |
Ход заняткаў:
І. Арганізацыйны этап.
Бачу на вашых рабочых месцах парадак, а па вачах вашых магу зрабіць выснову, што настрой у вас дзелавы, вы падрыхтаваліся да заключнага па раздзеле ўрока. А калі і ўзнікнуць цяжкасці, мы заўсёды можам разлічваць на падтрымку адзін аднаго. Таму прапаную вам зараз мовай жэстаў сказаць-паказаць свайму суседу па парце: “Ты можаш сёння разлічваць на маю дапамогу”.
ІІ. Арыенціровачна-матывацыйны этап.
На фоне музыкі (“Мой родны кут…”) вучні чытаюць верш:
Вучаць у школе замежныя мовы,
Кожная мова гучыць адмыслова.
Вы паглядзіце – у краіне любой
Ёсць да айчыннага слова любоў.
Шчыра гаворыць француз па-французску,
Рускі прасветлена мовіць па-руску.
Піша ад сэрца па-польску паляк.
Як мы да роднае ставімся? Як?
О, загучы, як Радзімы аснова,
Ты, беларуская слынная мова!
Англійская мова мне добра даецца,
А да беларускае цягнецца сэрца.
Яе, нібы шчасце, пушчу ў душу.
Дзень добры, любімая мова, - кажу.
Скажыце, дарослыя, сталыя людзі,
Няўжо нашу родную мову забудзем?
Часцей і паўсюдна на ёй гаварыце,
Багацце яе нам, нашчадкам, дарыце.
Яна, нібы зорачка ранняя, свеціць,
Усім сталым людзям, дарослым і дзецям.
На зямным шары больш за 3000 моў. І наша родная мова, якую беларускі народ пранёс праз стагоддзі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. І гэты скарб ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее. Лёс роднай мовы залежыць ад нас. А каб добра ёю валодаць, спачатку трэба яе дасканала вывучыць. І таму сённяшняя наша сустрэча накіравана на далейшае паглыбленне ведаў па беларускай мове.
Тэма сённяшняга ўрока: падагульненне па раздзеле “Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай”. (на дошцы) Лексічную тэму можна вызначыць па словах вядомых беларускіх аўтараў, якія прапаную ў якасці эпіграфаў да ўрока. На ваш погляд, ці могуць побач стаяць дадзеныя цытаты?
Давайце разам вызначымся з мэтамі сённяшняй сустрэчы.
НаШтоБуЗУ:
- раскажу пра спосабы перадачы чужой мовы;
замацую паўтару правілы пастаноўкі знакаў прыпынку;
паспяхова выканаю тэст;
паразважаю пра родны край, родную мову.
ІІІ. Актуалізацыя раней вывучанага.
Размінка. Звярніце ўвагу на знакі прыпынку, якія сустракаюцца ў прачытаным дзяўчатамі вершы (прапаную працаваць з 2 страфой).
НаШтоБуЗУ: якія сінтаксічныя з’явы сустракаюцца ў вершы? Неабходна знайсці не менш 10. Працуем індывідуальна. (ДАДАТАК 1)
Самаацэнка. Каментар.
ІY. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў і спосабаў дзеяння.
Тэарэтычны дыялог
У якіх формах можа існаваць чужая мова? (маналог, дыялог, палілог, рэпліка)
Назавіце спосабы перадачы чужой мовы? (простая, ускосная, няўласна-простая)
З якіх дзвюх частак складаецца сказ з простай мовай? (уласна простая мова і словы аўтара)
Ад чаго залежыць выбар знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай? (ад месца)
Работа ў парах (групах): Успомніце і раскажыце правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай. Можна з апорай на схемы (ДАДАТАК 2)
Выпраўце памылкі ў схемах: (ДАДАТАК 3)
НаШтоБуЗУ: паўната выкладу;
правільнасць пастаноўкі знакаў прыпынку
Узаемаацэнка. Каментар – як выправіць
Лічбавы дыктант. Сказы з простай мовай пазначце лічбай 1, з няўласна-простай – 0.
НаШтоБуЗУ: адрозніць простую мову ад няўласна-простай
Алесю хацелася крыкнуць на ўсю моц: “Жыве Беларусь!”
Вясна ідзе, - гаворыць селянін, а потым дадае: - Пара рыхтавацца да сяўбы”
Ён стаяў і прыслухоўваўся, ці хаця ж дома яны. А то сама яна мо ў сваім тэатры, а дзеці зноў, можа, пайшлі дзе да суседзяў на тэлевізар.
І так шкада стала старога, і такі жаль агарнуў бабку Насту, што яна заплакала. І Максіма з канём пагналі невядома куды. Сваё ж дабро прымусілі везці нейкаму лысаму чорту, а худоба здыхай з голаду.
Калі я крыкну: “ Стой, лапаць скінуўся!”, усім трэба кідацца на канвойнікаў.
Запішыце 2 і 5 сказы і патлумачце знакі прыпынку ў іх. (апошні на дошцы).
Схема: А: “П!”, а. Словы аўтара разрываюцца простай мовай – гэта так званая ўключаная простая мова
КЛЮЧ: 11001
Самаацэнка. Каментар
Работа з тэкстам (ДАДАТАК 4)
НаШтоБуЗУ: цытаты
Вызначце стыль тэксту?
Тэма і асноўная думка?
Актуальнасць тэмы?
Знайдзіце ў тэкстах цытаты, прааналізуйце іх будову. Раскажыце пра спосабы ўвядзення іх у тэкст.
Самаацэнка.
Фізкультмінутка: (пад музыку)
Якой літары пастаўлены помнік у г.Полацку? (Ў)
НаШтоБуЗУ: правапіс у-ў
у – прысесці, ў – зірнуць у акно праз правае плячо
праўда, баул, паўза, каўчук, вакуум, фрау, ваўчар, настаўнік, соус
Рознаўзроўневыя заданні на выбар вучняў (у залежнасці ад здольнасцей)
Запіс пад дыктоўку сказаў, тлумачэнне знакаў прыпынку і лексічнага значэння слоў ЦІ
Стварэнне тэксту “Слова пра родную зямлю” з ужываннем цытаты “Няма ў чалавека нічога даражэй за Радзіму. Чалавек без яе – жабрак”, - пісаў Якуб Колас” і эпіграфа, запісанага на дошцы. (ДАДАТАК 5)
НаШтоБуЗУ: правільнасць і дарэчнасць маўлення
Запіс пад дыктоўку
Во, суседка, і добра, што вярнулася на радзіму. Родная зямелька як зморанаму пасцелька.
А якое жыццё без радзімы, без надзеі нават убачыць яе, як душыць “зямлі чужой ярмо”, прызналася ў адным з вершаў найлепшая паэтка беларускай эміграцыі Наталлся Арсеннева:
Не цалавала рук
нікому я ў жыцці.
Табе ж, мая зямля,
Я цалавала б ногі…
а) тлумачэнне сэнсу прыказкі “Родная зямелька як зморанаму пасцелька”;
б) падбор сінанімічных прыказак (дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; у родным краю, як у раю);
в) тлумачэнне лексічнага значэння слоў:
ярмо, -а, н. 1. Драўляны хамут для запрагання буйной рагатай жывёлы. 2. перан. Няволя, прыгнёт, уціск;
эміграцыя. Перасяленне са сваёй краіны ў іншую;
іміграцыя. Усяленне ў краіну грамадзян іншай дзяржавы на пастаяннае жыхарства. (АНТОНІМЫ)
Кантрольна-ацэначны этап:
Тэставая работа (ДАДАТАК 6)
НаШтоБуЗУ: знакі прыпынку
Узаемаправерка. Каментар – прапановы
Карэкцыя ведаў (пры неабходнасці) – адсыл да схемаў + тэст (ДАДАТАК 6.1)
Падагульненне. Рэфлексія (рэфлексійная мішэнь)
Які від работы вам найбольш спадабаўся?
Ацаніце сваю работу, а не яе вынік.
Каментар.
YІ. Дамашняе заданне
Працуем з выказваннямі вядомых людзей: (ДАДАТАК 7)
перакладзіце на беларускую мову;
раскажыце пра аднаго з аўтараў прадстаўленых цытат;
сачыненне-мініяцюра па адной з цытат.
(Можна закончыць вершам А.Ставера:
Любіце травы, дрэвы, рэкі,
Прастор палёў, блакіт нябёс,
Цаніце Працу, Чалавека,-
І Бог вам дасць спагадны лёс.
А каб цанілі вас у свеце,
(Я лепшых слоў не падбяру),
Шануйце дзіва на планеце –
Святую нашу Беларусь.
І мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род,
Каб наша воля не прапала,
Каб не загінуў наш народ.
ДАДАТАК 1
Вучаць у школе замежныя мовы, Кожная мова гучыць адмыслова. | 1 |
Вы паглядзіце – у краіне любой Ёсць да айчыннага слова любоў. | 2 |
Шчыра гаворыць француз па-французску, Рускі прасветлена мовіць па-руску. | 3 |
Піша ад сэрца па-польску паляк. | 4 |
Як мы да роднае ставімся? Як? О, загучы, як Радзімы аснова, | 5 6 7 |
Ты, беларуская слынная мова! | 8 9 |
|
|
Англійская мова мне добра даецца, А да беларускае цягнецца сэрца. | 10 |
Яе, нібы шчасце, пушчу ў душу. | 11 |
| 12 13 |
Скажыце, дарослыя, сталыя людзі, Няўжо нашу родную мову забудзем? | 14 15 |
Часцей і паўсюдна на ёй гаварыце, Багацце яе нам, нашчадкам, дарыце. | 16 17 |
Яна, нібы зорачка ранняя, свеціць Усім сталым людзям, дарослым і дзецям. | 18 19 |
Ключ да Дадатка 1
Вучаць у школе замежныя мовы, Кожная мова гучыць адмыслова. |
|
Вы паглядзіце – у краіне любой Ёсць да айчыннага слова любоў. |
|
Шчыра гаворыць француз па-французску, Рускі прасветлена мовіць па-руску. |
|
Піша ад сэрца па-польску паляк. |
|
Як мы да роднае ставімся? Як? О, загучы, як Радзімы аснова, |
|
Ты, беларуская слынная мова! |
|
| |
Англійская мова мне добра даецца, А да беларускае цягнецца сэрца. |
|
Яе, нібы шчасце, пушчу ў душу. |
|
|
|
Скажыце, дарослыя, сталыя людзі, Няўжо нашу родную мову забудзем? |
|
Часцей і паўсюдна на ёй гаварыце, Багацце яе нам, нашчадкам, дарыце. |
|
Яна, нібы зорачка ранняя, свеціць, Усім сталым людзям, дарослым і дзецям. |
|
ДАДАТАК 2
група
А: “П!” А: ”П?” |
“П!” – а. “П?” – а. |
|
“П! – а. – П”. “П? – а. – П?” |
| |
група
|
|
|
|
|
|
ДАДАТАК 3
Выпраўце памылкі ў схемах:
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Ключ да Дадатка 3
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
ДАДАТАК 4
Ля вытокаў кнігадрукавання
Давайце ўявім, што ў нашыя рукі цудам трапілі скарынінскія кнігі, разгорнем іх.
Надрукаваныя ў дзве фарбы, з прыгожымі літарамі-ініцыяламі і віньеткамі з раслінным арнаментам, яны, здаецца, знарок створаны на радасць воку. Як прыгожа глядзіцца старонка! Вось багатая шырокая застаўка адкрывае раздзел, пад ёю назва, пад назваю зноў застаўка, але больш вузкая.
Гэтыя застаўкі Скарына перанёс у сваю друкаваную кнігу з тых старых айчынных рукапісаў, што бачыў, магчыма, яшчэ ў Полацку…
Міжволі згадваюцца словы выдатнага рускага гісторыка мастацтва і крытыка У.Стасава: “Тая прыгажосць малюнка, тое майстэрства гравюры, якія на кароткі час больш не паўтараліся ні ў адным выданні царкоўнаславянскага друку на працягу ўсёй паловы XVI, усяго XVII і першай паловы XVIII стагоддзяў”.
Першыя выданні Скарыны
Францыск Скарына жыў у вялікую эпоху Адраджэння, у той час, калі, паводле слоў Фрыдрыха Энгельса, адбываўся “найвялікшы прагрэсіўны пераварот з усіх перажытых да таго часу чалавецтвам”. Гэта была “эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах і якая спарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. І далей Энгельс зазначае: “Тады не было амаль ні аднаго буйнога чалавека, які не зрабіў бы далёкіх падарожжаў , не гаварыў бы на чатырох ці пяці мовах, не вызначаўся б у некалькіх галінах вытворчасці”. Такім быў і наш Скарына.
Яго выданні зрабілі ўплыў на ўсё далейшае развіццё кнігадруку ў нашай краіне – згадайма хоць бы Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Івана Вішанскага – і за мяжою, скажам, у Нямеччыне, дзе можна назваць Прымуса Трубэра.
ДАДАТАК 5
“Слова пра родную зямлю”
ЦЫТАТЫ:
“Няма ў чалавека нічога даражэй за Радзіму. Чалавек без яе – жабрак”, - пісаў Якуб Колас”
Любіце сваю зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна. (У.Караткевіч)
ДАДАТАК 6
ТЭСТ
Адзначце сказы, у якіх простая мова аформлена правільна:
1)“Любіце сваю зямлю аддана і да канца”, - слушна пісаў У. Караткевіч. – “Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна”.
2) “Што, добра рыба клявала?”, - спытаў Андрэй.
3) “Скажыце, - залюбаваўшыся палацам, спытаў Рыгор, - ці доўга яго будавалі?”.
4) І я шукаў удзякі словы, казаў іх шчыра, без прыкрас: “Дзень добры вам, лясы, дубровы!”
Адзначце сказы, якія трэба аформіць, як паказана на схеме:
“П, - а. – П”.
1) Хаця б чаго не здарылася з непакоем думаю я трэба збегаць да сястры, мо вярнулася ўжо.
2) Далёка пойдзеш, хлопча, з такім розумам павольна прамовіў дзед і дадаў калі характар твой табе не перашкодзіць.
3) Сядайце, дзядзька! гукнуў я чалавека, адчыніўшы дзверцы машыны падвязём да Жытніцы.
4) Вось так мы жывём сціпла прамовіла Таццяна вы заходзьце, не стойце ў парозе.
Адзначце сказы, якія трэба аформіць, як паказана на схеме:
“П, - а, - п”.
Што з табой, дзіцятка? (П, п)яшчотна гаварыла Каця ты спалохаўся?
Чытай, мой хлопчык пачынаў свае павучанні стары кнігі вучаць, як трэба жыць на зямлі.
Я думаю сказаў Адам Ягоравіч, гледзячы сыну ў вочы табе будзе лепш за ўсё паступіць у наш Яраслаўскі юрыдычны ліцэй і забяспечыць сабе тым самым прыстойную адукацыю і далейшае становішча ў жыцці.
Запаведнік на рацэ Бярэзіне кажа дырэктар быў створаны ў 1925 годзе.
Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў прапанаваным сказе з простай мовай?
Дазвольце збольшага выказаць план сказаў Дубавец і, не чакаючы дазволу, пачаў (А, а)перацыя прызначана на 21.00.
“П, - а. – П”.
“П? – а: П”.
“П”, - а, - “П”.
“П, - а: - П”.
Адзначце сказ, у якім чужая мова аформлена няправільна.
“Ён мог бы славай грымець сярод годных паэтаў Еўропы”, - пісаў пра Багрыма Уладзімір Караткевіч.
Англійскі літаратуразнавец А. Манмілін піша пра Янку Купалу, што: “…цяжка прадбачыць тыя часы, калі беларусы перастануць з любоўю песціць яго імя”.
Ірландскі вучоны Дэві зазначыў некалі, што кожны народ “павінен аберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – гэта галоўная яго абарона, куды больш моцная, чым усе цытадэлі”.
На працягу месяца, як абяцаюць сіноптыкі, будзе цёплае надвор’е.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:
“Я дваццаць трэці! – закрычаў я ў эфір. _ Іду на пасадку”.
Барыс Сачанка справядліва адзначыў _ “Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа…”
“А-а, ты тут? Спазніўся?” _ не то папытаўся, не то зазначыўЛеў Пятровіч.
Дзядзька адказаў _ “Мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па прыгожых словах”.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
Правадніца папярэдзіла _ “Спазняемся. Стаянку могуць скараціць. Не адыходзьце далёка”.
Мікола заўсёды дзівіўся: “Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? _ і не мог знайсці адказу на гэта важнае для яго пытанне”.
“Удзячнасці ў нас малавата” _ падумаў сам сабе Андрэй, да болю адчуваючы сябе вінаватым перад некім.
“Вы жывяце ў чароўным краі, - сказаў мне летась стары масквіч і, падумаўшы, дадаў _ Я шмат бачыў харошых мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў”.
Ключ да тэста:
– 3), 4)
– 1), 4)
– 3), 4)
– 4)
– 2)
– 1), 3)
– 1), 3), 4)
ДАДАТАК 7
Я боюсь, что обязательно наступит день, когда технологии превзойдут простое человеческое общение. И мир получит поколение идиотов. - Альберт Эйнштейн.
Когда глаза устремлены в небо, в них отражается небо. Когда смотрят на болото – отражается болото. Наша воля и выбор в том, куда глаза обратить. - Д. Емец.
Когда человек не знает, к какой пристани он держит путь, для него ни один ветер не будет попутным. – ЛуцийА нней Сенека.
Все всегда заканчивается хорошо. Если все закончилось плохо, значит это еще не конец! - Пауло Коэльо.
Когда человеку кажется, что всё идёт наперекосяк, в его жизнь пытается войти нечто чудесное. - Далай-Лама.
ДАДАТАК 8
ЛІСТ САМААЦЭНКІ ( ! + ? - )
размінка | работа ў парах | лічбавы дыктант | работа з тэкстам | фізмінутка | рознаўзроўневыя заданні | кантрольны тэст | падагульняючая адзнака |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|