«Весна — лето 2025»

Канспект занятку па адукацыйнай вобласці “Мастацтва. Канструяванне” па тэме “Морквы для зайкі” у другой малодшай групе

Канспект занятку па адукацыйнай вобласці “Мастацтва. Канструяванне”

па тэме “Морквы для зайкі”

у другой малодшай групе

Праграмны змест: развіваць цікавасць да канструктыўнай і творчай дзейнасці, канструктыўныя здольнасціўспомніць ўласцівасці паперы; замацаваць уменне карыстацца узорам; навучыць канструяваць з гатовых геаметрычных формаў агародніну (моркву); развіваць прасторавае арыентаванне на плоскасці; фарміраваць цэласнае ўспрыманне; развіваць наглядныя формы мыслення, увагу, творчыя здольнасці, дробную маторыку; фарміраваць цярпенне, уменне і жаданне даводзіць да канца пачатую справу; выхоўваць акуратнасць

Олимпиады: Дошкольникам "Я — будущий ученик"

Содержимое разработки

Канспект занятку па адукацыйнай вобласці “Мастацтва. Канструяванне”

па тэме “Морквы для зайкі”

у другой малодшай групе

Праграмны змест: развіваць цікавасць да канструктыўнай і творчай дзейнасці, канструктыўныя здольнасціўспомніць ўласцівасці паперы; замацаваць уменне карыстацца узорам; навучыць канструяваць з гатовых геаметрычных формаў агародніну (моркву); развіваць прасторавае арыентаванне на плоскасці; фарміраваць цэласнае ўспрыманне; развіваць наглядныя формы мыслення, увагу, творчыя здольнасці, дробную маторыку; фарміраваць цярпенне, уменне і жаданне даводзіць да канца пачатую справу; выхоўваць акуратнасць

Ход занятку:

  1. Сюрпрызны момант:

Дзеці, сёння да нас прыйшоў сумны зайка. Давайце даведаемся ў яго чаму ён сумуе. Зайка прынёс нам загадку. Давайце адгадаем яе.

Царэўна ў няволі,

у цёмнай каморы.

А косы – на сонцы,

На вольным прасторы. (Морква)

Так, гэта морква. Але навошта ж нам зайка загадаў гэтую загадку? (Меркаванні дзяцей) Так, напэўна хутка зіма, а наш зайка не паспеў да яе падрыхтавацца. Таму ён вырашыў папрасіць нас яму дапамагчы.

  1. Праблемная сітуацыя: як жа ж нам дапамагчы зайке?

Мы з вамі паспрабуем зрабіць для нашага зайкі морквы незвычайным спосабам з паперы. Для пачатку, давайце разглядзім якія морквачкі атрымаліся ў мяне, з чаго яны зроблены, пры дапамозе чаго прыклеены?

  1. Разгляданне ўзораў

Морквачка якая? (папяровая, зробленая з паперы) З дапамогай чаго яна прыклеена? (з дапамогай клея) Каб атрымалася ў вас такая самая морквачка трэба разам са мной складаць яе спосабам арыгамі.

  1. Падрабязны паказ і тлумачэнне

А зараз давайце разам са мной зробім такія ж самые морквачкі. Але спачатку давайце падрыхтуем нашы пальчыкі да працы.

  1. Пальчыкавая гульня

Пальцы ў хованкі гулялі (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)
І галоўкі ўсе схавалі. (Збіраюць пальцы ў кулак.)
Раз, два, тры, Раз, два, тры. Дзе галоўкі? (Паварочваюць кулакі ў бакі.)
Вось яны! (Паказваюць пальцы.)

  1. Выкананне працы разам з выхавацелем, індывідуальная дапамога

  2. Вынік занятку

Вось якія цудоўныя морквачкі ў нас атрымаліся, амаль як сапраўдныя. Давайце пакладзём іх у кошык. Наш зайчык будзе вельмі задаволены. А зараз давайце закрыем вочкі і пачаруем. Дзеці закрываюць вочы. Раз, два, тры, морквы ў сапраўдныя ператвары. (Выхавацель мяняе кошык з канструктыўнымі морквамі на кошык з пашытымі морквамі) Вось мы з вамі пачаравалі і нашы морквачкі ператварыліся ў сапраўдны ўраджай. Цяпер наш зайка зімой з голаду не загіне.


Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Весна — лето 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее