«Весна — лето 2025»

Канспект занятку па адукацыйнай галіне «Аплікацыя» па тэме «Дэкаратыўная талерка»

Канспект занятку па адукацыйнай галіне «Аплікацыя» па тэме «Дэкаратыўная талерка»

Праграмны задачы:

фарміраваць у дзяцей станоўчыя адносіны да беларускай мовы, замацоўваць разуменне абагульняючага слова “посуд“, вiдаў посуду, iх прызначэнне; узбагачаць слоўнікавы запас,

развіваць камунікатыўныя навыкі дзяцей;

выхоўваць любоў да роднай мовы.

Матэр’ял і абсталяванне: мяч, ілюстрацыі, узор выхавальніка, зарыхтоўкі талерак на кожнае дзіця, каляровая папера, нажніцы, крахмальны клейстар, цыраты.

Олимпиады: Дошкольникам "Я — будущий ученик"

Содержимое разработки

Канспект занятку па адукацыйнай галіне «Аплікацыя»

Яўташук Жанна Іванаўна,

выхавацель дашкольнай адукацыі

другой кваліфікацыйнай катэгорыі

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Дзіцячы сад №7 г.Ашмяны»

па тэме «Дэкаратыўная талерка»



Праграмны задачы:

фарміраваць у дзяцей станоўчыя адносіны да беларускай мовы, замацоўваць разуменне абагульняючага слова “посуд“, вiдаў посуду , iх прызначэнне; узбагачаць слоўнікавы запас,

развіваць камунікатыўныя навыкі дзяцей;

выхоўваць любоў да роднай мовы.

Матэр’ял і абсталяванне: мяч, ілюстрацыі, узор выхавальніка, зарыхтоўкі талерак на кожнае дзіця, каляровая папера, нажніцы, крахмальны клейстар, цыраты.

Ход занятку:

Выхавальнік прапануе дзецям пагуляць у гульню, «Што бывае». Дзеці стаяць у крузе разам з выхавальнікам.

Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і пытае:

Выхавальнік (В.): Што бывае - квадратным?

Адказы дзяцей: акно, печыва і г.д.

В.: Што бывае - прамавугольным?

Адказы дзяцей:

В.: Што бывае - трохвугольным?

Адказы дзяцей:

В.: Што бывае - авальным?

Адказы дзяцей:

В.: Што бывае - круглым?

Адказы дзяцей: кола, гадзіны, талерка (акцэнтаваць увагу на адказе "талерка", калі не адкажуць, то дапамагчы.

В.: зараз мы з вамі здзейснім маленькую экскурсію ў мінулае і даведаемся цікавыя факты пра ўзнікненне посуду.

Скажыце мне, а якія прадметы посуду вы ведаеце?

Адказы дзяцей: Лыжка, нож, відэлец, талерка, кубак, шклянку, фужэр, чарка і г.д.

В.: Малайцы! А хто скажа, з чаго робяць керамічныя талеркі?

Адказы дзяцей: З гліны!

В.: Правільна! А як вы думаеце, на чым раней выраблялі гліняныя талеркі!

Адказы дзяцей: Не ведаем!

В.: Раней - талеркі, міскі, збаны, выраблялася на ганчарным крузе.

Сёння дзеці, мы з вамі ператворымся ў Петрыкаўскіх майстроў і распішам сваю талерачку, але замест фарбаў возьмем нажніцы і каляровую паперу і створым прыгожы арнамент. Але перш чым прыступіць да роспісу нам неабходна размяцца

Фізкультхвілінка

Сонца спіць, неба спіць,

Нават вецер не шуміць.

Раннім ранкам сонца ўстала

І прамені ўсім паслала.

Павеяў раптам вецярок,

Неба хмарай завалок.

Дождж па даху грукаціць,

У жалабок вада бяжыць.

Сонейка зайшло за хмару,

І не бачым яго твару.

Паказ выхавальнікам ходу выканання працы, якая будзе выконвацца.

Выхавальнік паказвае ўзор талеркі.

1-я падгрупа 2-я падгрупа

В.: дзеці, і так перад вамі талерачка, якую мы будзем і рабіць. (Прымацоўвае на магнітную дошку або мальберт)

В.: Што вы бачыце?

Адказы дзяцей: У цэнтры чорнага круга мы бачым чырвоную кветку, а па краях зялёныя лісточкі і малінавыя ягадкі.

В.: а як размешчаны лісточкі і ягадкі?

Адказ: насупраць адзін аднаго.

В.: Калі прадметы размяшчаюцца адзін насупраць аднаго гэта называецца - сіметрыя. Паўтары, Саша, як гэта называецца?

Адказ: Сіметрыя.

В.: так сіметрыя гэта, што?

Адказ: Гэта калі прадметы размяшчаюцца адзін насупраць аднаго!

В.: Малайцы! Запомнілі. А цяпер я вам раскажу і пакажу, як мы з вамі будзем выразаць усе гэтыя элементы нашага ўзору.

Паглядзіце, што ляжыць у мяне ў сподачку? (Выхавальнік бярэ ў рукі па адным элементу і паказвае дзецям)

Адказы дзяцей: Чырвоны квадрат!

Зялёная палоска (для 2-ой групы)

- Малінавы палоска!

- Маленькі белы квадрат!

- а які самы галоўны элемент?

Адказ: Вялікі чорны круг!

Выхавальнік на мальберт змяшчае чорны круг

В.: У цэнтры нашага круга чырвоная кветка, якую мы з вамі будзем рабіць з чырвонага квадрата. Нам трэба будзе сагнуць наш квадрат напалову атрымаецца кніжачка. Цяпер атрыманы прамавугольнік згінаем яшчэ раз, напалову і ў нас атрымліваецца квадрат. А, зараз наш квадрат складаем па дыяганалі, і атрымліваем трохвугольнік.У трохвугольніку абразаем край, разгортваем нашу постаць і атрымліваем кветачку, якую размесцім у цэнтры нашага круга. А колькі пялёсткаў атрымліваецца ў нашай кветкі?

Адказы дзяцей: Восем!

В.: А чаго не хапае ў нашага кветкі?

Адказы дзяцей: Сярэдзіны!

В.: Малайцы! А, як мы яе зробім?

Адказы дзяцей: З белага квадрата!

В.: У белым квадраце абразаем куты і атрымліваем круг - гэта будзе цэнтр нашай кветкі. А для чаго нам патрэбна зялёная палоска?

Адказы дзяцей: Гэта будуць нашы лісточкі!

В.: Правільна! Зялёную палоску (2 палоскі - для 2-ой групы) складаем напалову, а затым яшчэ раз напалову, абразаем куткі і атрымліваем нашы лісточкі. Колькі ў вас павінна атрымацца лісточкаў?

Адказы дзяцей: Чатыры (для 2-ой групы 8)

В.: Правільна. У вас павінна атрымацца чатыры авала (для 2-ой групы 8 шт. З двух палосак). А для чаго нам патрэбна малінавая палоска?

Адказы дзяцей: Гэта будуць нашы ягадкі!

В.: Малайцы! Малінавую палоску складзём таксама напалову два разы (для 2-ой групы ў 4 разы). У атрыманым квадраце абрэж куты, каб атрымаць круг.

Колькі ў нас павінна атрымацца ягад?

Адказы дзяцей: Чатыры (для другой групы 8!

В.: Правільна! У цэнтры нашай талерачкі - чорнага круга, выкладваем кветку, а вакол яе сіметрычна, як у мяне на ўзоры, прыклейваем лісце і ягады. Вашы рукі, хоць яшчэ і не вельмі вялікія, але ўжо ўмеюць рабіць прыгажосць. Зараз вы ўпрыгожыце свае талерачкі ўзорамі. Паспрабуйце наляпляць акуратна, каб плямы клею не сапсавалі прыгажосць.

Выхавальнік замацоўвае правілы карыстання нажніцамі і клейстарам.

В.: Давайце падрыхтуем пальчыкі да працы.

У мяне ёсць шарык
— Жоўты, як ліхтарык. (Пальцы ў кулак.)
На яго з усіх бакоў
Шмат сядае матылькоў. (Махі рукамі, якія ляжаць адна на адной.)
Хочуць сесці на мой шарык
Цёця муха і камарык. (Пальцы адной рукі сабраны ў кулак, пальцы другой — дакранаюцца   да яго.)
Сяду на яго сама… (На кулак кладзецца далонь.)
Бах! — і шарыка няма. (Пальцы распрамляюцца.)

Самастойная работа

В.: Цяпер нашы пальчыкі размяліся і гатовыя да працы.

Выхавальнік яшчэ раз замацоўвае з дзецьмі спосаб складання паперы для вырабу кветкі.

В.: Якія прыгожыя атрымаліся ў вас талерачкі! Зараз мы раскладзем іх на стале. Хай клей добра высахне. А пасля зробім выставу.



Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Весна — лето 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее