Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе
Змяненне і ўжыванне асабовых займеннікаў
Настаўнік Жылянкова А.У.
Мэта: сістэматызаваць веды пра разрады займеннікаў па значэнні
Задачы:
узнавіць веды пра асабовыя займеннікі, асаблівасці скланення і ўжывання;
фарміраваць уменне вызначаць у тэкстах займеннікі розных разрадаў, даваць ім граматычную характарыстыку;
захоўваць этычныя і стылістычныя нормы пры ўжыванні асабовых займеннікаў.
Ход заняткаў
І.Арганізацыйны момант
Прывітанне, паважаныя сябры! Мы працягваем з вамі падарожжа па краіне Марфалогіі. А для таго, каб вызначыць тэму сенняшніх зяняткаў, я прапаную вам паглядзець на экран.
Прачытайце верш «Барсучок».
Я ў радок пастаўлю слоўкі –
вы,
мы,
ты-
я.
Дождж і сонейка. —
Галоўкі
Вы,
мы,
ты,
я.
Д. Бічэль-Загнетава
2. Вызначэнне тэмы і мэты заняткаў
Ці здагадаліся вы, пра якую часціну мовы вядзецца гаворка? Канешне гэта займеннік. Назавіце ў гэтым тэксце займеннікі. Паспрабуйце вызначыць іх разрад.
Сення на занятках мы з вамі замацуем веды пра асабовыя займеннікі.
ІІ. Работа па тэме заняткаў.
А цяпер больш падрабязна спынімся на асабовых займенніках. Звярніце ўвагу на вытрымкі з вершаў. Аўтарам гэтых радкоў з'яўляецца Максім Багдановіч.
Запоўніце табліцу «Асабовыя займеннікі», выкарыстоўваючы займеннікі з вершаў, ставячы іх пры неабходнасці ў пачатковую форму.
Асабовыя займеннікі
Асоба | Адз. лік | Мн. Лік |
1-я | Я | Мы |
2-я | Ты | Вы |
3-я | ён, яна, яно | Яны |
Вучні працуюць у парах: першы варыянт запаўняе табліцу займеннікамі адзіночнага ліку, а другі — множнага.
Мы ля рэчкі хадзілі з табой,
А было гэта ўчора, здаецца...
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
4) Свяча гарыць. 3 яе ліецца
За кропляй кропля, як раса...
Майскім раннем я вас пакідаў,
Аксамітна-зялёныя ўзмежкі.
Якога займенніка не хапае? (Яно.) Дапішыце.
“Карэктары”
Выпраўце памылкі ў сказах.
Я дакараў мяне за няўважлівасць.
Васіль пакрыўдзіўся на мне.
Мы прапанаваў сябру прачытаць яго запісы.
Ён праходзіла ля самай чыгункі.
Я вельмі паважаю вас, Юрый Пятровіч.
Яеныя вучні вельмі легкадумна адносяцца да вучобы.
Узор выканання
Я дакараў сябе за няўважлівасць.
Васіль пакрыўдзіўся на мяне.
Я прапанаваў сябру прачытаць свае запісы.
Яна праходзіла ля самай чыгункі.
Я вельмі паважаю Вас, Юрый Пятровіч.
Яе вучні вельмі легкадумна адносяцца да вучобы.
Стол даведак(на экране)
Калі пры напісанні займенніка Вы трэба ўжываць вялікую, а калі малую літару?
Вялікую літару выкарыстоўваюць у займенніку Вы і Ваш пры ветлівым звароце да адной асобы. Вялікая літара пішацца пры звароце да асобы ў афіцыйных паперах, у тэкстах адрасоў, віншаванняў, рэклам.
“Поле цудаў”. Адгадайце загадкі Р. Барадуліна «Ён, яна, яно, яны». Вызначце,
якую часціну мовы замяняюць займеннікі. Раскажыце пра адметнасць скланення асабовых займеннікаў.
Вісіць яна,
На ёй вісяць,
Ніхто не прапануе: сядзь.
Для вопраткі пацешылка,
Яна завецца…вешалка
На падлозе, не ў лазе
На адной стаіць назе.
І не бусел,
І не звер,
А завецца ён…таршэр
А яно і цёмнай ночы
Пазірае зырка ў вочы.
Асвятляе ўсё жытло
Электрычнае…святло
Па іх ступаеш ты штодня,
Яны —
Густым лугам радня.
Па іх
Ідуць нячутна сны,
Яны завуцца…дываны
Фізкульхвілінка:
Каб уважлівымі быць,трэба трошкі адпачыць.
Раз-падняцца,усміхнуца,два-сагнуцца,разагнуцца.
Тры-галоўку ўверх падняць,на чатыры-паківаць.
Пяць-рукамі памахаць.Шэсць-як я хутчэй прысесці,
Сем-за парты ціха сесці.Восем-сшыткі падраўняць,
Дзевяць-кніжку ў рукі ўзяць.Дзесяць-будзем працаваць.
І цікава адпачыл,і лічэбнік паўтарылі.
Праца з тэкстам “Бульба”
Звычайна людзі гавораць:”Бульба – хлебу падмога”. І гэта праўда. Без бульбы нельга ўявіць ні абедзенны,ні ўрачыста святочны стол.Заўсёды бульба побач з хлебам, і ніхто не грэбуе бульбай.
Бульбу вараць,пякуць,смажаць,параць,фаршыруюць, сушаць. А якія апетытныя-толькі што з патэльні-дранікі! Сучасныя кульнары могуць прыгатаваць з бульбы да пяцісот розных страў.Любяць на Беларусі гэтую культуру.
А ці любіце бульбу вы? Ці хацелася б вам што-небудзь у гэтым тэксце змяніць?
Вучні працуюць з тэкстам у групах, замяняюць слова бульба займеннікамі.
Я прапаную вам гульню, якая называецца “Ці так?”. Кожны з вас павінен выцягнуць картку са сцвярджэннем. Калі яно правільнае, вы размяшчаеце гэту картку ў зялёным баку дошкі, а калі сцвярджэнне памылковае – у чырвоным.
Займеннік – гэта часціна мовы, якая абазначае дзеянне прадмета.
Займеннік адказвае на пытанні хто? што?, калі замяняе прыметнік;
Займеннікі могуць ужывацца замест назоўніка;
У гэтым радзе ўсе займеннікі асабовыя : я, сябе, ты, мы, вы, ён, яна, яно, яны.
У гэтым радзе ўсе займеннікі асабовыя : я, ты, мы, вы, ён, яна, яно, яны.
Займеннік – гэта часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх;
Займеннік адказвае на пытанні хто? што?, калі замяняе назоўнік.
Перакладзіце на беларускую мову сказы. Правільна ўжывайце формы асабовых займеннікаў.
Это была она. Я надеялся только на неё и ждал её больше всех.
Это оно, озеро Свитязь! Я рад встрече с ним,!
Это они! За ними было не успеть.
6. Вызначце, чаму нам не зразумелы сэнс сказаў. Што стварае камічны эфект? Перабудуйце сказы так, каб у іх не было двухсэнсоўнасці.
1. Я дастала сшытак з партфеля і паклала яго на стол.
2. Аловак ляжаў на стале, а побач з ім сцірка.
3. Вова сядзеў на кані, грыва яго развявалася на ветры
Падвядзенне вынікаў.
1. Зварот да задач
2. Падыміце клічнік, калі вы добра засвоілі тэму, пытальнік – калі ёсць пытанні і трэба яшчэ папрацаваць
Развітацца з вамі хачу радкамі з верша В. Жуковіча:
У акіяне слова –ані мяжы ні донца.
Ёсць там адна аснова:
Праца і праца бясконца!
Няхай гэтыя словы стануць дэвізам у вашай вучобе. Усяго добрага!
5