Беларускiя народныя
абрады
Абрады
- Абрады-сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды
Абрады
- Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя
Абрады
Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці
Абрады
- Асаблівасць беларускіх абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія
Абрады
3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы
Абрады зямельныя
- Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя - гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія - звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія - са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку
Купалле
Купалле
Жнiво
Дзяды
Вялiкдзень
Гуканне вясны
Саракi
Камаедзiца
Каляды
Масленiца
Пакровы
Пахаванне стралы
Грамнiцы
Радаўніца
Сёмуха
Пятро
Талака
Дажынкi