«Зима 2025»

Внеклассное мероприятие "Славутыя імёны Бацькаўшчыны"

Мэтай гэтага мерапрыемства было падагульніць, пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра славутых людзей айчыннай гісторыі, а таксама развіваць уменне лагічна мысліць, рабіць параўнанні, вывады, падагульненні, развіваць памяць, вобразнае мысленне, кемлівасць, знаходлівасць. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 8 - 9 класаў. Хацелася абудзіць у падлеткаў пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культурнай спадчыны, любоў да роднай зямлі.

Олимпиады: Викторина "Родная речь моя, я так горжусь тобой" 1 - 11 классы

Содержимое разработки

ТЭМА: Славутыя імёны Бацькаўшчыны

МЭТЫ: падагульніць, пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра славутых людзей айчыннай гісторыі;

развіваць уменне лагічна мысліць, рабіць параўнанні, вывады, падагульненні, а таксама памяць, вобразнае мысленне, кемлівасць, знаходлівасць;

абуджаць ва ўдзельнікаў мерапрыемства пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культурнай спадчыны, любоў да роднай зямлі.


Эпіграф: У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без карэння не можа існаваць, ні тым больш прыносіць плады. (Уладзімір Караткевіч)



Дамашняе заданне камандам:

  1. Падабраць назву, дэвіз, эмблему.

  2. Абраць капітана.

  3. Аформіць стол у нацыянальным стылі.

  4. Падрыхтавацца да конкурсу малюнкаў-партрэтаў славутых людзей “Постаці гісторыі айчыннай” або “Славутыя імёны”.

  5. Падрыхтаваць інсцэніроўку эпізода з жыцця вядомага беларуса.


Сцэнарый мерапрыемства:


  1. Арганізацыйны момант

  2. Слова настаўніка

Даўно вядома: калі са студні не чэрпаць, то яна перасохне, заплыве глеем. Сёння мы сабраліся разам, каб прыйсці да крыніцы, што ўжо некалькі стагоддзяў жывіць, сілкуе нашу памяць. Ключ да дзвярэй, за якімі гэтая крыніца, мае толькі той, хто захаваў “канал сувязі” з продкамі – памяць пра іх. У крывічоў існаваў звычай: калі юнак не ведаў продкаў да пятага калена, то ён не меў права звацца мужчынам. Такому чалавеку не давяралі, яго наогул маглі выгнаць з паселішча, бо лічылася, што бяспамятны лёгка зробіцца здраднікам.

Нашы далёкія родзічы ведалі тое, што сёння паспяхова даказвае навука. Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў не знікае – яна жывіць род і ўвесь народ, дазваляе выстаяць яму ў самыя цяжкія часіны. Таму мы адчуваем такое ўзрушэнне каля старадаўніх сабораў і на палях ратных перамог. Але дабратворны ўплыў гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў з імі “карані сувязі” – памяць пра сваіх прашчураў, пра далёкае мінулае.

Мне хочацца прыгадаць словы вядомага літаратуразнаўцы Адама Мальдзіса, які вобразна заўважыў, што чалавека можна параўнаць з птахам, адно крыло ў якога – мінулае, другое – будучае. Калі не дзейнічае адно крыло, то птах траціць раўнавагу, арыентацыю ў часе і прасторы і непазбежна падае ў прорву бездухоўнасці. Калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, ён становіцца перакаці-полем, ператвараецца ў адсохлую ад каранёў траву-пералёт, яму ўсё роўна што гіне: культура, памяць ці зямля.

Сёння мы яшчэ раз прыгадаем наша мінулае, каб лепш асэнсаваць нашу сучаснасць, прадбачыць будучыню.

Мы павінны памятаць тых, чыімі імёнамі ганарыцца сёння Бацькаўшчына.

А цяпер пяройдзем да нашага першага конкурсу “Прэзентацыя каманд”

  1. Асноўная частка.

I конкурс – на лепшую назву каманды, дэвіз і абарону на літаратурным матэрыяле.

II конкурс – “Хто гэта?” (Па апісанні пазнайце героя)

  1. А. Князёўна, ігумення, настаўніца, выдатная асветніца, першая беларуская мецэнатка, святая, якая лічыцца апякункаю нашай зямлі.

Б. Дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху ў Беларусі, адзін з заснавальнікаў славутай Нясвіжскай друкарні.

  1. А.Чалавек невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, усходнеславянскі першадрукар, вучоны-энцыклапедыст, медык, батанік, астраном, паэт, асветнік, патрыёт і гуманіст.

Б. Адзін з выдатных кіраўнікоў і палітыкаў Вялікага Княства Літоўскага, за сваю дзейнасць атрымаў найменне Вялікі, яго вобраз створаны ў паэме “Песня пра зубра”: ён высокародны, справядлівы, але патрабавальны, умеў спагадаць, але жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў.

  1. А. Гісторык і знаўца роднай прыроды, філосаф і гуманіст, але найперш паэт Кароны і Княства.

Б. Рэлігійны дзеяч, асветнік, вучыў царскіх дзяцей у Маскве, пісьменнік, аўтар кніг “Буквар языка славенска”, “Рыфмалагіён”, “Вертаград мнагацветны”.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


III конкурс – “Хто ён, герой мінулага?” (Па дзеяннях і справах пазнайце героя)

  1. А. Людзям чыніў суды,

Радзіў князям гарады,

А сам уночы воўкам рыскаў,

З Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя.

Б. Галоўны арганізатар паўстання ў Беларусі і Літве ХІХ стагоддзя, наладзіў выпуск першай беларускай газеты “Мужыцкая праўда”

  1. А. Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна

Ставіў багацце духоўнае - злата дзяржавы.

Б. Перапісвала кнігі сваімі рукамі, ёсць легендарныя звесткі, што яна стварыла летапіс, заказала выраб адмысловага напрастольнага крыжа з рэліквіямі, у канцы жыцця выправілася ў паломніцтва ў Іерусалім.

  1. А. Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.

Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, як зорка…

Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца –

Свет нас прымаў як народ па адной палачанцы.

Б. Стаў дократарм медыцыны ў Падуанскім універсітэце, заснаваў на тэрыторыі Беларусі першую друкарню, увёў у свае выданні ілюстрацыі, апошнія гады жыцця правёў у Празе, дзе служыў лекарам і садоўнікам пры каралеўскім двары.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


IV конкурс – “Славутыя палачанкі” (Па імені, якое дадзена ад нараджэння, трэба ўспомніць імя, якім ахрысцілі пасля пострыгу)

  1. Рагнеда

  2. Гардзіслава

  3. Прадслава

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


V конкурс - “Класікі літаратуры”

  1. А.Вытанчаны мастак слова, які ўзбагаціў беларускую паэзію новымі для яе вершаванымі формамі, разам з Янкам Купалам лічыцца пачынальнікам санета, пачынальнік традыцыі беларускага перакладу, беларускай прафесійнай крытыкі.

Б. З якога верша ўзяты наступныя радкі? Назавіце імя аўтара.

Мора вуглем цяпер стала,

Мора з дна цяпер гарыць,

Мора скалы пазрывала,

Мора хоча горы змыць.

В. Каму належаць наступныя паэтычныя радкі?

Малюся я небу, зямлі і прастору,

Магутнаму Богу – Ўсясвету малюся,

Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору

За родны загон Беларусі.

  1. А.Паэт, які меў каля дзясятка псеўданімаў (Адзін з “парнаснікаў”; Вайдэльота; Здарэнец; Марка Бяздольны; Стары Мінчук і інш.), пэўны час быў рэдактарам газеты “Наша ніва”, увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў літаратурнай мовы, меў званні народнага паэта Беларусі і акадэміка Акадэміі навук БССР.

Б. З якога верша ўзяты наступныя радкі? Назавіце імя аўтара.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба з цярпеннем.

Як ударыш ты ім, - ён, як звон, зазвініць,

Брызнуць іскры з халодных каменняў.

В. Каму належаць наступныя паэтычныя радкі?

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,

Роднай мовы сваёй не цурайся;

Як не зрокся яе пад прымусам,

Так і вольны цяпер не зракайся.

  1. А. Нарадзіўся ў сям’і лесніка, па прафесіі – настаўнік, у літаратуры “нашаніўскага” часу выступаў пад рознымі псеўданімамі, адзін з іх – Тарас Гушча, яго паэму называюць мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства на мяжы стагоддзяў.

Б. З якога верша ўзяты наступныя радкі? Назавіце імя аўтара.

Лісцікі зеленяй хваляцца

Небу панятлівай мовай:

Росамі мыюцца раніцай,

Песцяцца сонцам паўднёвым.

В. Каму належаць наступныя паэтычныя радкі?

Веру, братцы, людзьмі станем,

Хутка скончым мы свой сон,

На свет божы шырэй глянем,

Век напіша нам закон.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


VI конкурс – “Славутыя беларусы замежжа”

(па прыведзеных фактах і звестках трэба назваць вядомае імя)

  1. Важны даследчык, геолаг, мінеролаг, займае важнае месца ў гісторыі навукі і культуры Беларусі, Чылі, Польшчы і Літвы, у 1867 годзе быў абраны рэктарам Чылійскага ўніверсітэта і пераабіраўся чатыры разы, нацынальны герой Чылі.

  2. Прадстаўнік старажытнага беларускага роду, палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельнік вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.

  3. Таленавіты кампазітар, стварыў славуты паланэз “Развітанне з Радзімай”, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, жыў у Слоніме, дзе заснаваў шмат мануфактур, друкарню, тэатр, капэлу, балетную школу, па яго ініцыятыве пачаў будавацца канал, які злучыў басейны Балтыйскага і Чорнага мораў.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


VII конкурс – “Помнікі архітэктуры і мастацтва” (Камандзе даецца фотаздымак, па якім неабходна пазнаць, што гэта за помнік або твор мастацтва, і расказаць пра яго)


Пакуль каманды рыхтуюцца да адказу праводзіцца гульня з гледачамі (1 частка).

Адказы каманд

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


VIII конкурс – “Тлумачэнне слоў”

  1. Рака, жыціе, біскуп.

  2. Легенда, летапіс, дойлід.

  3. Біблія, мецэнат, штандар.

Пакуль каманды рыхтуюцца да адказу праводзіцца гульня з гледачамі (2 частка).

Адказы каманд

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


IX конкурс – “Інсцэніроўка”

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ


X конкурс – “Дыктант-віктарына для капітанаў”

  1. Ефрасіння Полацкая была ўнучкай…

  2. Якімі землямі валодаў князь Вітаўт?

  3. На якой мове была напісана паэма “Песня пра зубра”?

  4. У дванаццацігадовым узросце юная Прадслава …

  5. Пад канец жыцця Ефрасіння Полацкая зрабіла падарожжа ў …

  6. Усяго Францыск Скарына выдаў …. У Вільні ён надрукаваў …

  7. Народны майстар Лазар Богша зрабіў славуты …

  8. Які год лічыцца пачаткам кнігадрукавання ў Беларусі?

  9. Як называлася першая надрукавая Ф.Скарынам кніга?

  10. Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі былі яркімі прадстаўнікамі эпохі …

Пакуль капітаны выконваюць заданне, каманды працуюць над ХІІ конкурсным заданнем.


Пакуль журы ацэньвае конкурс Х і ХІІ каманды прадстаўляюць свае малюнкі.


XI конкурс – “Конкурс малюнкаў-партрэтаў гістарычных асоб”.


ХІІ конкурс – “Разгадай крыжаванку”


1










2










3










4










5










6










7










  1. Асветнік, паслядоўнік Ф.Скарыны, надрукаваў “Катэхізіс”.

  2. Першая жанчына на Русі, якую царква кананізавала ў святыя.

  3. Адзін з відаў мастацтва – мастацтва слова, творы пісьменнасці.

  4. Назва эпохі XIV - XVI стст.

  5. Дачка першага беларускага князя.

  6. Імя дзеда Ефрасінні Полацкай, якога называлі Чарадзей.

  7. Беларускі першадрукар.


IV Падвядзенне вынікаў усіх конкурсаў, вызначэнне пераможцаў.

V Заключэнне.

Славу краіне і народу робяць таленавітыя людзі. Яны, дзеці зямлі беларускай, - наш гонар і сумленне. Вялікія і славутыя людзі стварылі і ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Іх імёны, безумоўна, трэба ведаць і шанаваць.

Дзякую ўсім за падрыхтоўку да гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва, дбайную працу, зацікаўленасць, актыўны ўдзел у мерапрыемтсве.


Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее