Управление образования
Минского областного исполнительного комитета
ГУО «Средняя школа №2 имени А.К.Флегонтова г.Червеня»
Областной конкурс
«Педагогическая IT-мозаика»
Номинация « Лучший урок с использованием online-сервисов
сети Интернет»
«Связь силы тока и напряжения.
Закон Ома для участка цепи»
Учебный предмет: физика/ 8 класс /14 лет
Автор: Злотова Галина Геннадьевна, учитель физики и математики
Минск 2018
Тэма : Закон Ома для участка ланцуга
Клас: 8
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Навучальная мэта: па заканчэнні ўрока вучні будуць
ведаць славесную фармуліроўку і формулу закона Ома;
разумець паняцце “кароткае замыканне”;
умець чытаць вольт-амперную характарыстыку.
Вучэбная задача настаўніка: эксперыментальна паказаць вучням залежнасць сілы току ад напружання і супраціўлення на участку ланцуга.
Задачы асобаснага развіцця:
садзейнічаць фарміраванню станоўчых адносін да фізікі як да эксперыментальнай навукі;
садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, умення рабіць вывады, устанаўліваць сувязь вывучаемага матэрыяла з жыццём;
садзейнічаць развіццю цікаўнасці, ініцыятыўнасці, умення слухаць і паважаць думку іншых;
выхоўваць уменне працаваць у зададзеным рэжыме, працаваць калектыўна і ў групе.
Метады навучання:
славесныя: тлумачэнне настаўніка з апорай на веды, франтальная гутарка;
наглядныя: работа з інтэрактыўнай дошкай;
практычныя: работа з лабараторным абсталяваннем.
Формы работы з навучэнцамі:
калектыўная;
групавая;
парная;
індывідуальная.
Абсталяванне: камп’ютар, праектар, інтэрактыўная дошка, 4 наборы лабараторнага абсталявання ( амперметр, ключ, рэзістары рознага супраціўлення, крыніцы току рознага напружання, злучальныя правады), карткі з заданнямі, сігнальныя карткі.
Тэхнічныя ўмовы: наяўнасць інтэрактыўнай дошкі і выхаду ў інтэрнет.
0-ы этап: арганізацыйны (3 мін )
Плануемы рэзультат: зацікавіць вучняў на работу; стварыць псіхалагічны настрой на супрацоўніцтва.
Педагагічная задача: забяспечыць умовы для матывацыі вучняў.
Эпіграф
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
зачытвае эпіграф (слад 1), стварае псіхалагічны настрой, прапануе ўстанавіць правілы зносін (слайд 2) | Слухаюць, прапануюць правілы |
1-ы этап: арыенціровачна-матывацыйны ( 7 мін)
Чакаемы рэзультат: актуалізацыя ведаў, актывізацыя мысліцельнай і моўнай дзейнасці.
Педагагічная задача:
- арганізаваць мэтавызначэнне;
- арганізаваць выкананне вучнямі заданняў франтальна;
- арганізаваць самакантроль.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
1. Прапануе заданні на інтэрактыўнай дошцы (слайд 3): -знайсці адпаведнасць паміж умоўнымі абазначэннямі і элементамі электрычнага ланцуга (“Электрычны ланцуг”) -знайсці адпаведнасць паміж фізічнымі велічынямі і адзінкамі вымярэння (“Фізічныя велічыні”) 3.Стварае праблемную сітуацыю, называе тэму і прапануе вучням сфармуляваць асабістыя навучальныя і развіваючыя мэты. (слайд 4) | 1.Выконваюць прапанаваныя заданні. 3.Прапаноўваюць мэты. |
Каментарый да этапа: у заданнях прысутнічае велічыня - супраціўленне – якая вядома вучням інтуітыўна.
2-і этап: аперацыйна – пазнавальны (20 мін)
Чакаемы рэзультат: атрыманне новых ведаў, пашырэнне навуковага кругагляду, развіццё цікавасці да прадмета.
Педагагічная задача:
- садзейнічаць азнаямленню, успрыманню і пярвічнаму запамінанню ведаў;
- арганізаваць работу ў групах;
- арганізаваць работу ў парах.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
1.Настаўнік уводзіць паняцце супраціўлення, яшчэ раз акцэнтуе ўвагу на абазначэнні і адзінках вымярэння, тлумачыць надпіс на рэзістары Прапануе арганізаваць групы, выбраць кіраўніка групы, напамінае ПБП і правіла падключэння амперметра, прапануе выканаць практычную работу па картцы-заданню (дадатак 1), зрабіць вывад. 2. Арганізуе выступленне прадстаўнікоў кожнай групы. 3. Арганізуе работу ў парах па запамінанню закона Ома (слайд 5) 4. Настаўнік тлумачыць сутнасць вольт-ампернай характарыстыкі і кароткага замыкання. (слайды 6,7) | 1.Выконваюць практычную работу, запісваюць паказанні прыбораў і фармулююць вывад 2. Па чарзе прадстаўнік кожнай групы прадстаўляе свой вывад. 3. Вучні ў парах запамінаюць фармуліроўку закона Ома 4. Успрымаюць інфармацыю і задаюць пытанні.
|
3-і этап: фізкультмінутка (2 мін)
Мэта: не дапусціць інфармацыйнай і зрокавай перагрузкі; зняць статычнае напружанне мышцаў і скелету;
Педагагічная задача: арганізаваць выкананне вучнямі фізічных практыкаванняў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
Выклікае вучня для правядзення фізкультмінуткі | Выконваюць прапанаваныя заданні.
|
4-ы этап: кантрольна- карэкцыйны (10 мін)
Мэта: стварэнне ўмоў для прымянення ведаў у нестандартнай сітуацыі, развіцце творчых здольнасцей, цікавасці да прадмета.
Педагагічная задача: арганізаваць індывідуальную работу.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
1.Праводзіць гульню “Скачкі” (слайд 8), навучальна-праверачны тэст (дадатак 2), | 1. Адзін вучань каля дошкі, клас дапамагае выканаць заданне “Скачкі”; вучні выковаюць тэст, абменьваюцца карткамі і выконваюць узаемаправерку, выстаўляюць адзнаку згодна табліцы (дадатак 3, Слайд 9). |
Каментарый да этапа: калі пры выкананні тэста вучні не карыстаюцца падручнікам, яны рысуюць зорачку на сваёй картцы.
5-ы этап: рэфлексійны ( 5мін)
Прагназуемы вынік: вучань здольны ацаніць сваю дзейнасць на занятках.
Педагагічная задача: стварыць умовы для ацэнкі вучнямі сваей дзейнасці, для планавання або карэкцыі сваіх ведаў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
Задае вучням пытанні Пытанні для рэфлексіі 1. Які у вас настрой? 2. Ці было вам цікава? 3. Ці зразумелі вы новы матэрыял? 4. Ці зацікавіла вас атрыманая інфармацыя? 5. Ці дасягнулі вы пастаўленых мэт? Прапануе дамашняе заданне. Выстаўляе адзнакі (па жаданню вучняў). | Вучні адказваюць. Запісваюць д.з §24, пытанні 1-6.(слайд 10) Падрыхтаваць інфармацыю пра Г.Ома |
Дадатак 1.
Картка-інструкцыя для груп 1,3
Устанавіць залежнасць сілы току ад супраціўлення
Збярыце ланцуг, уключыўшы паслядоўна крыніцу току, амперметр, рэзістар1, ключ.
Вымерайце сілу току І1, занясіце значэнне ў табліцу.
Замяніце рэзістар 1 на рэзістар 2.
Вымерайце сілу току І2, занясіце значэнне ў табліцу.
Запішыце намінальнае значэнне супраціўлення рэзістра 1 і рэзістара 2.
Параўнайце R1 і R2. Параўнайце значэнні І1 і І2. Зрабіце вывад аб залежнасці сілы току ад супраціўлення.
№ доследу | R1,Ом | R2,Ом | I1,А | I2, А |
1 |
|
|
|
|
2 |
|
|
|
|
Картка-інструкцыя для груп 2,4
Устанавіць залежнасць сілы току ад напружання
Збярыце ланцуг, уключыўшы паслядоўна батарэйку1, амперметр, рэзістар, ключ.
Вымерайце сілу току І1, занясіце значэнне ў табліцу.
Замяніце батарэйку 1 на батарэйку 2.
Вымерайце сілу току І2, занясіце значэнне ў табліцу.
Запішыце намінальнае значэнне напружання батаоэйкі 1 і батарэйкі 2.
Параўнайце U1 і U2. Параўнайце значэнні І1 і І2. Зрабіце вывад аб залежнасці сілы току ад напружання.
№ доследу | U1, В | U2, В | I1, А | I2, А |
1 |
|
|
|
|
2 |
|
|
|
|
Дадатак 2.
Тэст
1.Сілу тока вымяраюць
А. амперметрам; Б. вальтметрам; В. омметрам; Г.рэастатам.
2. Вальтметр падключаюць у ланцуг без разрыву, так як
А. вальтметр валодае малым супраціўленнем; Б. вальтметр валодае вялікім супраціўленнем; В. вальтметр не мае супраціўлення; Г. зручней падключаць.
3. Амперметр падключаюць у ланцуг з разрывам ланцуга, так як
А. амперметр валодае вялікім супраціўленнем; Б. амперметр валодае малым супраціўленнем; В. амперметр не мае клем; Г. зручней падключаць.
4.Сіла току ў ланцугу прама прапарцыянальна
А. зараду; Б. супраціўленню; В. напружанню; Г. рабоце
5. Сіла току на ўчастку ланцуга адваротна прапарцыянальна
А. напружанню; Б. супраціўленню; В. рабоце; Г. зараду.
6.Напружанне ў ланцугу вымяраюць
А. омметрам; Б. амперметрам; В. вальтметрам; Г. рэастатам
7. Вольт-амперная характарыстыка паказвае залежнасць
А. сілы току ад супраціўлення; Б. напружання ад супраціўлення; В. напружання ад сілы току; Г. сілы току ад напружання.
8. Кароткае замыканне ў ланцугу можа быць пры
А. малым напружанні і малым супраціўленні; Б. малым супраціўленні і вялікім напружанні; В. вялікім супраціўленні і вялікім напружанні;
Г. вялікім супраціўленні і малым напружанні.
9.Пры павелічэнні напружання ў тры разы сіла току
А. павялічваецца ў 3 разы; Б. памяншаецца ў 3 разы; В. павялічваецца ў 9 разоў; Г. памяншаецца ў 9 разоў.
10. Пры памяншэнні супраціўлення ў 2 разы сіла току
А. паменшыцца ў 2 разы; Б. павялічыцца ў 2 разы; В. паменшыцца ў 4 разы; Г. павялічыцца ў 4 разы.
Дадатак 3.
Адказы на тэст.
Колькасць правільных адказаў - адзнака.
№ пытання | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
Варыянт адказу | а | б | б | в | б | в | г | б | а | б |