«Зима 2025»

"Создание в классе атмосферы доброты, доверия, взаимопомощи" (из опыта работы)

“Калі я, як класны кіраўнік, зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб давераны мне клас стаў калектывам, тады кожнаму навучэнцу будзе камфортна ў школьным асяроддзі, ён з задавальненнем будзе ісці ў школу да сваіх аднакласнікаў, і, магчыма, я зраблю яго крышку шчаслівейшым у гэтым свеце”.

Олимпиады: Литературное чтение 1 - 4 классы

Содержимое разработки

Стварэнне ў класе атмасферы дабрыні, даверу, узаемадапамогі


Калі б кожны чалавек на кавалачку сваёй зямлі зрабіў бы ўсё,

што ён можа, якой цудоўнай была б наша зямля!”

А.П. Чэхаў

Перафразіруючы класіка, я скажу так:

“Калі я, як класны кіраўнік, зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб давераны мне клас стаў калектывам, тады кожнаму навучэнцу будзе камфортна ў школьным асяроддзі, ён з задавальненнем будзе ісці ў школу да сваіх аднакласнікаў, і, магчыма, я зраблю яго крышку шчаслівейшым у гэтым свеце”.

Навакольны свет – гэта, перш за ўсё, свет зносін з іншымі людзьмі. Кожнаму з нас прыходзіцца наладжваць кантакты з зусім незнаёмымі людзьмі. Адным гэта даецца лёгка, другім – намнога складаней. На занятках у гульнявой форме я спрабую сфарміраваць разнастайныя навыкі зносін, выпрацаваць прыёмы і спосабы ўсталявання атмасферы даверу, добразычлівасці, павагі.

Знаёмячыся з вучнямі класа, назіраючы за зносінамі дзяцей падчас сумеснай працы, на перапынках, былі выяўлены наступныя праблемы:

  • няўменне працаваць на агульны рэзультат;

  • дэфіцыт зносін;

  • разрозненасць класа;

  • негатыўныя адносіны да некаторых вучняў у класе.

Для вырашэння дадзеных праблем перада мной, як класным кіраўніком, былі пастаўлены наступныя задачы:

  • адаптацыя навучэнцаў да сумеснай дзейнасці;

  • выхаванне добразычлівых, даверлівых адносін да сяброў і павагі да старэйшых;

  • фарміраванне і развіццё пазнавальных цікавасцей, патрэб і матываў;

  • паляпшэнне паспяховасці і паводзін вучняў;

  • прывіццё пачуцця адказнасці, узаемадапамогі.

Для стварэння ў класе атмасферы дабрыні, даверу, узаемадапамогі мне, як настаўніку, неабходна развіваць станоўчыя эмоцыі ў навучэнцаў, а таксама фарміраваць у іх уменне кіраваць адмоўнымі эмоцыямі (уменне кіраваць эмоцыямі).

Што ж гэта за ўменні?

У першую чаргу, гэта ўменне дараваць. Дараваць сваім сябрам, старэйшым, не затойваць у сабе крыўду, не выношваць жаданне адпомсціць, пакараць.

Яшчэ адно вельмі важнае ўменне, над якім неабходна працаваць з класам, гэта ўменне кіраваць страхам. Адно з праяўленняў страху ў вучняў – гэта страх пацярпець няўдачу: атрымаць дрэнную адзнаку, непрыемную заўвагу, стойкі ярлык, ад якога складана пазбавіцца на працягу многіх школьных гадоў і інш.

Адзін з галоўных аспектаў атмасферы дабрыні, даверу ў калектыве – гэта стварэнне ўмоў для павагі чужога меркавання навучэнцамі. Выхаваўчыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў класе, накіраваны на фарміраванне культуры зносін, развіццё камунікатыўных уменняў. Дзеці вучацца фармуляваць і выказваць сваю думку, не баяцца быць адзінымі ў сваім меркаванні, вучацца адстойваць яго, а таксама прызнаваць памылковасць думкі. Кожны чалавек, у тым ліку і дзіця, мае права на памылку. Мая задача заключаецца ў тым, каб навучыць школьніка прымаць свае непазбежныя памылкі, не абвінавачваючы ў іх іншых людзей і не фарміруючы ў сабе комплекс віны.

Важным момантам з’яўляецца таксама выхаванне цярплівых адносін да розных людзей, рэчаў і поглядаў. Менавіта ў пачатковай школе мы сутыкаемся з такімі сітуацыямі, калі недарэчнае слова, неабдуманы жэст, паводзіны могуць стаць прычынай вельмі складаных і непрыемных падзей.

Я стараюся рабіць вельмі шмат для таго, каб класны калектыў жыў цікавым і разнастайным жыццём, якое аб’яднае дзяцей для агульнай справы, дапаможа пераадолець цяжкасці сумесных зносін. Для дасягнення пастаўленых задач пры стварэнні ў класе атмасферы дабрыні, павагі, узаемадапамогі можна выкарыстоўваць наступныя формы работы:

1. Класныя гадзіны, дыялогі, дыспуты на тэмы: “Я сярод людзей”, “Цана ўчынку”, “Добрым быць зусім няпроста…” і інш.

2. Арганізацыя “Урокаў маралі” (сумесна з СППС, настаўнікамі-прадметнікамі, бібліятэкарам).

3. Святы, сюрпрызы, гульні.

4. Экскурсіі, паездкі.

5. Сустрэчы з цікавымі людзьмі.

6. Сумесная дзейнасць з бацькамі вучняў.

Жыццё класнага калектыву павінна будавацца і планавацца такім чынам, каб яно адпавядала той паслядоўнасці, у якой перад дзецьмі ўзнікаюць тыя ці іншыя праблемы. Калі школьнік зразумеў для сябе сэнс праблемы, роля класнага кіраўніка зводзіцца да стварэння свабоднай і камфортнай атмасферы, якая будзе стымуляваць навучэнца да яе рашэння.

І вось тут мне на дапамогу ў вырашэнні гэтай нялёгкай задачы прыйшлі інтэрактыўныя метады навучання. Трэба сказаць, што гэта мая тэма па самаадукацыі, ужо накоплены некаторы матэрыял. У асноўным я разглядала выкарыстанне дадзеных метадаў ва ўрочнай дзейнасці, але многія з іх маюць універсальны характар і накіраваны на:

  • стварэнне атмасферы супрацоўніцтва, спрыяльнага эмацыянальнага фону;

  • права кожнага ўдзельніка на асабістае меркаванне;

  • апору на калектыўны вопыт;

  • выкарыстанне сацыяльнага мадэліравання, г.зн. абыграванне сітуацый, якія ўзнікаюць у групе.

Асаблівую ўвагу я хачу звярнуць на такую групу інтэрактыўных метадаў, як метады стварэння спрыяльнай атмасферы, арганізацыі камунікацыі.

Метады гэтай групы накіраваны на фарміраванне станоўчай матывацыі да будучай дзейнасці. У аснове іх – “камунікатыўная атака”, якую арганізуе педагог для аператыўнага ўключэння ўсіх ўдзельнікаў у сумесную дзейнасць і адначасовага атрымання інфармацыі аб эмацыянальнай абстаноўцы ў класе.

Вялікім поспехам у маіх вучняў карыстаюцца практыкаванні:

  • Прагноз надвор’я”;

  • Памяняемся месцамі”;

  • Калі б я быў…”;

  • Камплімент”;

  • Імя і жэст” і інш.

Даведацца аб настроі дзяцей, зняць напружанасць, дапамагчы раскрыцца і выказацца кожнаму, вучыць прымаць чужое меркаванне без крытыкі – вось толькі некаторыя моманты выкарыстання інтэрактыўных метадаў у класе. Вось што гавораць самі школьнікі:

  • разам працаваць цікавей;

  • яны становяцца больш упэўненымі ў сабе;

  • вучацца адстойваць сваю думку;

  • імкнуцца здзівіць аднакласнікаў.

Прычым месца выкарыстання вызначае сам педагог: пачатак урока або выхаваўчага мерапрыемста, простае прывітанне (але ў незвычайнай форме), абмен уражаннямі пасля сумеснай дзейнасці і інш.

Для сябе, як класнага кіраўніка, я выпрацавала некалькі простых, але вельмі дзейнасных правілаў узаемаадносін з вучнямі:

  • З самага пачатку і на працягу ўсяго перыяду навучання дэманстраваць да іх поўны ДАВЕР.

  • Старацца бачыць у вучні СУРАЗМОЎЦУ, а не толькі дзіця.

  • Накіраваць сваю актыўнасць на тое. каб з кожным навучэнцам узнікаў ПСІХАЛАГІЧНЫ КАНТАКТ. Цікаўцеся справамі дзяцей, суперажывайце ім.

  • Заўсёды зыходзіць з таго, што школьнікі ЖАДАЮЦЬ ВУЧЫЦЦА.

  • Развіваць у сабе здольнасць АДЧУВАЦЬ эмацыянальны настрой класа і дзейнічаць у адпаведнасці з ім.

  • Адкрыта выражаць у класе свае пачуцці.

  • Заўседы памятаць, што малодшаму школьніку патрэбны любоў і клопат. Падлетак імкнецца да раўнапраўя. Юнак чакае павагі. І ўсім без выключэння патрэбна наша ПАДТРЫМКА.

У кожнага чалавека павінен быць свой дом – не проста жыллё са страхой над галавой, а месца, дзе яго любяць і чакаюць, разумеюць і прымаюць такім, які ён ёсць, дзе цёпла і ўтульна.

Мы разам з вучнямі будуем такі дом, наш школьны дом. Таму што вельмі важна стварыць у класе атмасферу цеплыні, даверу і радасных чаканняў.

Наш будаўнічы матэрыял – “цаглінкі” з асаблівымі ўласцівасцямі: дабрыні, разумення, узаемадапамогі, цярпення, такту, падтрымкі, гумару. Яны абазначаюць сумеснасць, агульны ўдзел. І ў нас, у нераўнадушных майстроў, я лічу, усё атрымаецца!










Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее