«Осень 2024»

Самыя дарагія словы (мама)

Внеклассное занятие на белорусском языке для 2класса. Поздравление мам 14 октября.

Олимпиады: Викторина "Берегите зрение, чтобы видеть мир" 1 - 11 классы

Содержимое разработки

Самыя дарагiя словы

(мама)

Мэта:

  • паказаць дзецям значэнне бларускай мовы як нацыянальнай мовы беларускага народа;

  • успомнiць веданне дзецьмi дарагiх слоў для кожнага чалавека;

  • фармiраваць цiкасць да беларускай мовы;

  • павiншаваць матуль са Святам Мацi.


Ход занятка

1. Уступная гутарка.

- Чытанне верша «Мамiны лiтары»

- Сёння мы будзем гаварыць пра маму. Гэта самае першае слова, якое гаворыць дзiця. Мама – самы блiзкi i дарагi чалавек на зямлi. Таму слова МАМА тасама роднае, блiзкае i самае дарагое.

- Скажыце, якая ваша мама?

- Што вы адчуваеце, калi гавораце гэтае слова?

2. Аналiз апавядання.

Слоўнiкавая работа

Заблудзiлася – потерялось,

шукае – ищет,

пытаюцца – спрашивают,

лепшая – лучшая.


- Паслухайце апавяданне.

На вулiцы сярод людзей заблудзiлася дзiця. Бегае, крычыць, шукае мацi. Людзi пытаюцца ў дзiцяцi: «Якая твая мама?» А дзiця праз слёзы адказвае: «Мая мама лепшая за ўсiх!»

-Чаму так адказала дзiця?


3. Скласцi прыказкi.

- Скласцi i растлумачыць значэнне прыказак.

1група – «Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.»

2група – «Птушка рада вясне, а дзiця- мацi


4. Вiншаваннi мамам.

Мамiны лiтары

Андрэйка са школы iдзе i пяе,

Шчаслiвей яго на ўсiм свеце няма.

- Я вывучыў лiтары, мама, твае:

Я ведаю М i ведаю А.

Мілая матуля

Начало формы

Конец формы

Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.

Мама

Мая мама добрая такая, 
Мая мама проста залатая! 
А ўжо так мяне матулька любіць! 
Кожны раз і песціць, і галубіць, 

Мне з табой утульна,
І спяваю я:
"Мамачка,
Матуля,
Любая мая".

І да сэрца горне, і мілуе, 
І так шчыра-моцна пацалуе, 
І прамовіць ласкавае слоўца, 
І сама засвеціцца - як сонца! 

Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.

Мамiна iмя

Свеціць як сонца,

Ад самай калыскі

Вобраз любімы,

Родны і блізкі.

Каб усе пачулі,

Як спяваю я:
"Мамачка,
Матуля,
Любая мая".

Маміна імя

Самае лепшае,

Маміна слова

Найдаражэйшае.


Мама

У жыццi мы усе сказалi

Першым гэта слова – МАМА

Радасць маем, цi трывогу –

Сэрца мамы заўжды з намi.

Мама! Матуля! -

Чароўнае слова

Песняй ласкавай

Гучыць на ўсіх мовах

Наймiлей для мамы – дзецi,

Як яна для нас таксама.

Вось i пiшам мы мы на дошцы

Першым гэта слова – МАМА.


Падарункi.

Паштоўкi з кветкамi.

Выстаўка малюнкаў «Я маму! »

4. Рэфлексiя.

- А вы ведаеце, што i настаўнiкi – гэта вашы мамы. Яны хочаць, каб вы выраслi разумнымi, добрымi, шчаслiвымi. Давайце парадуем i iх.

- Калi вам было весела, то выбiрайце чырвонае садэчка i падарыце яго настаўнiкам.

- Калi вам сумна, то выбiрайце белае садэчка i падарыце яго мне.

На гэтым наш занятак закончаны. Дзякуй вам дзецi i дарослыя.



Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Осень 2024»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее