План-канспект урока ў 5 класе па тэме “Ступень ліку з натуральным паказчыкам”
Мэты:
Адукацыйная:замацаваць паняцце ступені ліку, уменне пераўтвараць здабытак аднолькавых множнікаў у стпень і ступень – у здабытак; вучыць выконваць вылічэнні, якія змяшчаюць ступень натуральнага ліку.
Развіваючая: развіваць разумовыя аперацыі(аналіз, параўнанне, абагульненне), правільную матэматычную мову, уменне слухаць.
Выхаваўчая: Выхоўваць культуру зносін, культуру гаворкі. Выхаванне цікавасці да прадмета.
Ход урока:
Арганізацыйны момант(1 мін)
Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока, станоўчы эмацыянальны настрой.Падрыхтоўка да ўспрымання.
Праверка дамашняга задання(3 мін)
Ці ўзніклі ў вас пытанні па дамашнім заданні? На кожны з прыкладаў дамашняга задання вызываю аднага з вучныў і ён расказывае, як выконваў заданне, а астатнімі правяраюць у сябе правільнасць рашэння. Калі ёсць памылка, то адразу папраўляюць яе.
Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе ўрока. (8 мін)
Хочацца пачаць наш ўрок з такіх слоў: «Скажы мне і я забуду,пакажы мне, і я запомню,дай мне паспрабаваць самому і я навучуся »
Перад вамі 2 рэбусы,разгадайце іх. (Слайд 2,3)
Ці знаёмы вы з дадзенымі словамі? У якой тэме гэтыя словы сустракаюцца? Што абазначаюць гэтыя словы?
Давайце з вамі ўспомнім тое, што мы праходілі на папярэднім уроку.(Франтальнае апытанне вучняў)Прачытайце выразы,назавіце аснову і паказчык ступені:(Слайд 4).
У наступным заданні патрэбна ўспомніць правіла запісу сумы некалікіх лікаў у выглядзе здабытку, здабытку аднолькавых множнікаў у выглядзе ступені з натуральным паказчыкам.
На дошцы высяць картачкі з пачаткам прыкладу і яго канцом. Вучням патрэбна сумясціць картачкі так, каб роўнасць была правільнай.
Вы ведаеце, як называецца самая яркая зорка зімовага начнога неба?
Замацаванне ведаў і спосабаў дзеяння. (28 мін)
Для таго каб даведацца якая гэта зорка, Вам патрэбна рашыць прыклад. (Слайд 5) Раздаю кожнаму вучню лісток з прыкладам.
Фізкультхвілінка(2 мін) (Слайд 6)
На кожнае дакладнае выказванне тры разы кіўнуць галавой і патопаць нагамі, на кожнае непраўдзівае – тры разы памахаць галавой улева-управа і выканаць два прыседы.
Замацаванне ведаў і спосабаў дзеяння.
Давайце складзём табліцу для вылічэння ступені ліку 2 і 3.
Мы яе запомнім да 6, а далей яе запоўніце дома. (Раздаю лісткі з табліцай вучням)
n а | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
2 | 2 | 4 | 8 | 16 | 32 | 64 | 128 | 256 | 512 | 1024 |
3 | 3 | 9 | 27 | 81 | 243 | 729 | 2187 | 6561 | 19683 | 59049 |
А цяпер будзем вучыцца выконваць вылічэнні, якія змяшчаюць ступень натуральнага ліку.
Выконваем заданні з падручніка №223(адзін вучань выходзіць да дошкі, а астатнія выконваюць у сшытку)
Незнайка выканаў дамашняе заданне і здаў настаўніку на праверку, ці ёсць у яго памылкі? Калі ёсць,то іх патрэбна выправіць. (Слайд 7)
Падвядзенне вынікаў урока(1 мін)
Выстаўляю адзнакі вучням па вынікам работы ў класе.
Дамашняе заданне(1 мін)Параграф 11, №238
Рэфлексія (1 мін)
Вучань атрымлівае “магічны квадрат”. Кожнаму ліку ў адпавяднасць ставіцца літара,у выніку павіненна атрымацца выказванне. (Размясціць лікі ўпарадку нарастання)
18 -я |
14 - е |
7 - ы |
10 - м |
17 -ы |
6 - в |
2 - з |
19 -! |
16 -ш |
4 - ц |
11 –ы |
20-!
|
12 - я |
15 -п |
8 - с |
3 – е |
13 - л
|
9 - а |
1 - д |
5 - і |