Канспект інтэграваванага занятку
па адукацыйным галінам “Дзіця і грамадства”, “Мастацтва”
з выхаванцамі старшай групы (5-6 гадоў)
Тэма: «Падарожжа ў краіну майстроў”
Задачы:
фарміраваць
уяўленні пра беларускія народныя промыслы (ткацтва, ганчарства, саломапляценне, разьба па дрэве); прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з ільну, гліны, саломкі, дрэва, лазы);
уменне варыятыўна выкарыстоўваць розныя спосабы малявання, мастацкія тэхнікі ў адпаведнасці з адукацыйнымі задачамі заняткаў; уносіць новыя элементы геаметрычнага арнаменту; будаваць дэкаратыўныя кампазіцыі на сілуэтах адзення (пояс);
развіваць уяўленні пра прыродныя сімвалы Беларусі (лён, васілёк); выяўленчыя і творчы здольнасці, цікавасць да эксперыментавання з мастацкімі матэр’яламі;
выхоўваць паважлівыя адносіны да гісторыі і культуры сваёй краіны, народа; эстэтычныя пачуцці, устойлівую цікавасць да стварэння выразных вобразаў ў маляванні.
Матэрыял і абсталяванне: Хатка з прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі; прэзентацыя “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі”, гліна, скрынка з глінай, малюнкі гліняных вырабаў, відэа “Як прарастае зярнятка”, малюнкі ткацкага мастацтва Беларусі, слуцкіх паясоў, музычная калонка з беларускай народнай музыкай. Матэр’ялы для малявання: зарыхтоўкі паясоў, палітры, гуаш, пэнзлі, трафарэты, штампы.
Ход занятка
Выхавацель:
Добры дзень госці!Праходьте, калі ласка!
Дзеці з выхавальнікам становяцца каля стала, на якім стаіць беларуская хатка.
Выхавальнік: Дзеці, давайце па чарзе падыйдзем і заглянем у нашую хатку. Што ж там унутры цікавага ёсць. Дастанем па аднаму прадмету і назавём што гэта за прадмет і з якога матэр’ялу яго вырабілі людзі.
Дзеці дастаюць і называюць прадметы з гліны, саломы, дрэва, ільна.
Выхавальнік: Паглядзіце! Гэтыя рэчы сёння ў госці да нас дашлі,
Каб расказаць нам сакрэты старажытнай, цудоўнай прыгажосці.
Каб увесці нас у свет Беларусі, свет паданняў і дабра,
Каб сказаць, што ёсць у Беларусі цуда-людзі - майстры!
А зараз мы з вамі адправімся ў падарожжа на цягніцу. Зацапіцеся вагончыкамі. Я буду машыністам, а вы за мной.
Падыходзім да тэлевізара. Прэзентацыя
Вельмі даўно людзі навучыліся рабіць сваімі рукамі многія патрэбныя ім рэчы: шылі адзенне, вышывалі, плялі з галінак бяросты, саломы, ляпілі з гліны посуд, цацкі. Гэтаму вучыліся з дзяцінства, а потым веды і ўменні перадавалі з пакалення ў пакаленне. Людзі стваралі прыгожыя і патрэбныя рэчы сваімі рукамі. Такіх людзей звалі майстрамі, умельцамі, людзьмі з "залатымі" рукамі. Дзеці, а вы жадаеце навучыцца ствараць прыгажосць сваімі рукамі? Даведацца сакрэты бабуль і дзядуляў?
Адказы дзяцей
Падыходзім на дыванок і сядаем на стульчыкі.
Выхавацель: Ну, тады паслухайце загадку.
Загадка
Калі сустрэнеш на дарозе,
То моцна ўгразнуць ногі.
А як зрабіць міску ці вазу -
Яна спатрэбіцца адразу.
Адказ: Гліна
Выхавацель: Давайте ўважліва разгледзім прадметы. І назавём іх. Што тут лішняе? (убіраем лішняе) Што іх аб’ядноўвае? Што аднолькавае?
Адказы дзяцей.
Выхавацель: А зараз прапаную вам крыху адпачыць. Станоўцеся ў круг.
Фізкультхвілінка
Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)
Мы падняліся, апрануліся, (устаць)
На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)
Хутчэй ветрыка памчалі!
Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітаваць стрэльбу)
Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)
Скажам шчыра: "Мара наша –
Быць як Домрачава … Даша”. (папляскаць у далоні)
Падыходзім да экрану. Відэа як прарастаюць зярняткі
Выхавацель: Даўно людзі навучыліся вырошчваць хлеб. Рукамі сеялі збожжа на зямлю, паліваў яго дождж, прыгравала яго сонейка. З`яўляюцца зялёныя парасткі, з іх зялёныя сцеблы, на канцах з`яўляюцца мяцёлачкі-каласкі.
Вяртаемся на дыванок
Калі ўраджай спее, яго ўбіраюць, а сухія сцеблы застаюцца, з іх і навучыліся рабіць людзі шмат патрэбных рэчаў.
Рос у полі каласок
Змалаціў яго мужычок,
А што ад каласка застанецца,
Як назавецца? (салома)
Выхавацель: У даўнія часы ў сялян была прымаўка "Салома і сагрэе, і ад ветра атуліць, і накорміць, і спаць пакладзе, і развесяліць, і пацешыць, і радасць прынясе". Давайце з вамі назавём наступныя малюнкі. Давайте ўважліва разгледзім прадметы. І назавём іх. Што тут лішняе? (убіраем лішняе) Што іх аб’ядноўвае? Што аднолькавае?
Адказы дзяцей.
Выхавацель: Паслухайце наступную загадку
1. Загадка
Урадзіўся ён высокі,
Шаўкавісты, сінявокі.
Апранае нас здавён...
Здагадайцеся, хто ён?
(Лён)
Выхавацель: Што рабілі са льна? Дзе можам убачыць малюнак льна? Давайте ўважліва разгледзім прадметы. Што іх аб’ядноўвае? Што аднолькавае?
Адказы дзяцей.
Выхавальнік: Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Сёння старадаўнія слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.
Выхавацель: А зараз, дзеці, я прапаную вам стаць народнымі майстрамі, мастакамі і дадаць да нашай выставы свае працы. На сталах ляжаць няскончаныя вырабы слуцкіх паясоў. Чаго ім не хапае?
Адказы дзяцей.
Выхавальнік: Як у нас, у Беларусі, водзіцца - разам справа спорыцца, а паасобку хоць кінь. Паглядзіце, для кожнага майстра прыгатавана працоўнае месца са ўсім неабходным. Нам трэба дамаляваць узоры. Але спачатку падрыхтуем нашы ручкі.
Пальчыкавая гімнастыка Семя
На далонь маю Малое
Легла Семя ільняное.
Як пясчынка Ўсё адно.
Ды сапраўдны скарб Яно. (Пальцамі па чарзе дакранаюцца да далоні.)
Бо схаваны ў ім — Ці чулі? — (Ківаюць указальным пальцам.)
Абрусы, чапцы, Кашулі, Трапяткія Фартушкі, Як вясёлкі — Ручнікі. (Загінаюць па пальцу.)
Толькі хто б Мне мог сказаць,
Як жа іх Адтуль дастаць? (Разводзяць рукі ў бакі.)
К. Цвірка
Выхавацель: Дзеці, а вы заўважылі, што ўпрыгожваць свае ручнікі мы будзем незвычайнымі спосабамі: з дапамогай трафарэту і тычкоў, а таксама з дапамгай штампікаў. Спачатку мы паложым трафарэт на наш падрыхтаваны паясок, а затым прамакнем па ўзору тычком. Затым трафарэт мы прыбіраем і дапаўняем ўзор на нашым паяску з дапамогай штампікаў. А нітачкі з нашага паяска мы будзем выцягваць з дапамогай вось такога незвычайнага пэнзліка.
Самастойная праца дзяцей. Індывідуальная дапамога
Выхавацель: Дзеці, вам спадабалася наша вандроўка? Што менавіта спадабалася? Паглядзіце на выставу, якія цудоўныя атрымаліся ў нашых майстроў паясы, амаль як у сапраўдных майстроў – слуцкіх ткачых. Паглядзіце на паяскі адзін аднаго. Чый паясок найбольш падабаецца вам?(Прапаную дзецям выбраць працу, якая спадабалася. Чым спадабалася).